• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкыты прыём заявак на ўзнагароду для відэажурналістаў Hinzpeter Awards 2023 (дэдлайн да 21 ліпеня)

    Узнагароду прысуджаюць відэажурналістам, якія асвятляюць і паведамляюць пра дэмакратыю, правы чалавека і мір у глабальным полі. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 10 000 долараў ЗША.

    Прэмія Hinzpeter Awards была заснаваная Фондам «18 траўня» і Карэйскай асацыяцыяй відэажурналістаў у 2021 годзе.

    Тады пераможцам стаў дакументальны фільм беларускага журналіста і і дакументаліста Міхаіла Аршынскага пра пра палітычную кампанію-2020 «Не бойся».

    Прэмія названа ў гонар нямецкага відэарэпарцёра Юргена Хінцпетэра, які распавёў пра падзеі ў горадзе Кванджу 18 траўня 1980 года. Тады адбылося паўстанне супраць дыктатуры, што панавала апошнія дзесяцігоддзі. Хоць горад быў ачэплены вайскоўцамі, Юрген Хінцпетэр здолеў вывезці відэаматэрыялы, і такім чынам увесь свет даведаўся пра злачынствы палітычнага кіраўніцтва Паўднёвай Карэі тых часоў.

    На конкурс прымаецца відэа, што было ўпершыню паказана  на тэлебачанні і інтэрнэт-СМІ ў перыяд з 1 чэрвеня 2022 года па 30 чэрвеня 2023 года.

    Узнагароды Hinzpeter Awards прызначаюцца у чатырох катэгорыях. Тры конкурсныя катэгорыі (The World at A Cross­roads Award, Award for News і Award for Fea­tures) і адну пазаконкурсную катэгорыю (прэмія MAY GWANGJU). Прызавы фонд ў кожнай з іх  — 10 000 долараў ЗША. Пераможцаў абвесцяць у верасні і запросяць на цырымонію ўзнагароджання: сёлета яна адбудзецца 8 лістапада ў Сеўле.

    Даведацца пра падрабязнасці і падаць заяўку можна тут

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці