У Капенгагене рыхтуюць выставу беларускага фатографа Сяргея Гапона
У межах Copenhagen Photo Festival 24 траўня адкрыюць выставу беларускага фатографа Сяргея Гапона пад назвай «Раставанне гарызонтаў: падарожжа па зменлівай Скандынавіі». Куратар мерапрыемства — фатографка і журналістка Вольга Шукайла.
У экспазіцыю «Раставання гарызонтаў» (Melting Horizons) увойдуць здымкі за апошнія два гады, цягам якіх Сяргей Гапон жыў у Даніі ў якасці запрошанага мастака. Шырока даследаваўшы Скандынавію, фотажурналіст з радасцю дзеліцца сваімі знаходкамі.
Фатаграфіі Гапона адлюстроўваюць змены ў навакольным асяроддзі, падкрэсліваючы крохкасць, часовасць і патэнцыял значна змененага свету для будучых пакаленняў. У прыватнасці, на выставе прадстаўлена Грэнландыя, дзе айсбергі падкрэсліваюць гарызонт, а гарбатыя кіты перамяшчаюцца па растаючым лёдзе.
Нэпасрэдна назіраючы за тым, што адбываецца вокол, спадар Гапон фіксуе глыбокі ўплыў змены клімату на навакольнае асяроддзе і мясцовыя супольнасці. Расколіны ў ледніках, з’явы раставання, жыццё на астравах і захапляльная прыгажосць Поўначы дакументуюць адаптацыю чалавека да зменлівага свету пад уплывам кліматычных змен.
Melting Horizons лёгка спалучае журналісцкі пункт гледжання з мастацкай адчувальнасцю. Кожная фатаграфія захапляе мудрагелістымі дэталямі, якія спалучаюць прыгажосць прыроды, экалагічную неабароненасць і сучасны тэхналагічны свет. Гапон заклікае гледачоў задумацца над няўстойлівасцю знятых сцэн і задумацца пра глабальныя наступствы штодзённых дзеянняў. Выстава выступае як візуальнае сведчанне хісткасці навакольнага асяроддзя, заклікаючы задумацца пра сваю ролю ў фарміраванні ўстойлівай будучыні.
Выстава працягнецца да 1 чэрвеня.