Камісія па журналісцкай этыцы Украіны выходзіць з Альянсу незалежных саветаў друку Еўропы
Падставай да гэтага стала невыключэнне Расійскай Федэрацыі з арганізацыі.
21 кастрычніка Альянс незалежных саветаў прэсы Еўропы (AIPCE) падчас агульнага сходу разгледзеў скаргу Камісіі па журналісцкай этыцы наконт выключэння з арганізацыі Расійскай грамадскай камісіі па скаргах на прэсу/«Public Press Complaints Panel».
Аднак па выніках тайнага галасавання неабходнай колькасці галасоў не было набрана.
Яшчэ ў красавіку гэтага года Камісія прапанавала выключыць Расійскую Федэрацыю з‑за бяздзейнасці на працягу многіх гадоў хлусні, маніпуляцый і распальвання мовы варожасці ў расійскіх СМІ ў дачыненні да Украіны.
Рада прэсы Расіі называе сябе незалежнай грамадзянскай установай, хоць насамрэч гэта прапагандысцкі рупар Крамля. У прыватнасці, з пачатку ўзброенай агрэсіі РФ ва Украіне калегія не прыняла ніводнага рашэння або заявы наконт дэзінфармацыйных расейскіх наратываў.
— У сувязі з гэтым Камісія па журналісцкай этыцы аб’яўляе аб поўным спыненні свайго сяброўства ў Альянсе незалежных саветаў прэсы Еўропы (AIPCE). Удзел Расійскай Федэрацыі ў гэтай арганізацыі ставіць пад сумнеў яе здольнасць дасягнуць заяўленых мэт і супярэчыць каштоўнасцям этычнай журналістыкі, якімі мы кіруемся, — падкрэсліваюць у КЖЕ.
Акрамя Украіны ў Альянс незалежных саветаў прэсы ўваходзяць: Аўстрыя, Бельгія, Германія, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Кіпр, Балгарыя, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грузія, Венгрыя, Косава, Ірландыя, Чарнагорыя, Люксембург , Малдова, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сербія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя, Вялікабрытанія і Расія.
Камісія па журналісцкай этыцы — орган самарэгулявання працы журналістаў і рэдактараў ва Украіне, які абмяркоўвае і прапануе шляхі вырашэння канфліктных сітуацый у СМІ шляхам разгляду скаргаў спажыўцоў інфармацыі. Яна садзейнічае выкананню стандартаў прафесійнай этыкі ва ўкраінскіх СМІ і фарміраванню попыту грамадства на якасную журналістыку.
Чытайце яшчэ:
Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і паліць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала
Мінінфарм разблакаваў сайт Blizko.by. Цяпер там няма «палітыкі»
Былому прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады калоніі