• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

    Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі заявіў, што беларускі бок атрымаў выразны сігнал аб тым, што пакуль Андрэй Пачобут знаходзіцца ў турме, будзе закрыты памежны пераход у Баброўніках.

    Міністр сказаў, што калі беларускі рэжым будзе прымаць меры супраць Польшчы і польскага народа ў Беларусі, то гэта сустрэнуць жорсткім адказам.

    «Беларускі бок мае поўную яснасць у гэтым пытанні. Калі Андрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», — сказаў міністр.

    Памежны пераход «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю быў закрыты польскай дзяржавай 10 лютага 2023 года ў адказ на вынясенне 8‑гадовага прысуду журналісту і польскаму актывісту ў Беларусі Андрэю Пачобуту.

    Да закрыцця «Баброўнікі» былі адным з найбуйнейшых памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы. Пасля гэтага жыхарам Гродзенскай вобласці даводзіцца ездзіць у Польшчу праз Літву ці праз Брэст.

    23 лютага 2023 года міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча пачала «прэвентыўнае пашырэнне мер бяспекі» на мяжы з Беларуссю і Расіяй. А 9 сакавіка палякі пасля ўзвядзення ўмацаванняў на мяжы з расійскай Калінінградскай вобласцю перайшлі і да абсталявання мяжы з Беларуссю.

    Чытайце яшчэ:

    На галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. Яго пераводзяць у СІЗА

    Суд вызначыў 3 гады калоніі для Дзмітрыя Семчанкі

    Патрэбна дапамога сям’і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці