Ірына Леўшына: «Замест радасьці — спустошанасьць»
З галоўнай рэдактаркі БелаПАН зьнялі абвінавачаньне. Яна спадзяецца, што хутка гэтая крымінальная справа скончыцца для ўсіх фігурантаў.
Сьледчы камітэт спыніў крымінальную супраць галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай 29 лістапада. Яны была адной зь фігурантаў «Справы БелТА», паводле якой журналістаў вінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва.
«Мэта была запужаць»
Ірына Леўшына сплаціла страты ў памеры 12 тысяч рублёў на карысьць агенцтва, а таксама штраф у памеры 735 рублёў. Ірына Леўшына падзялілася са Свабодай думкамі наконт «справы БелТА».
«Галоўная мэта гэтай справы — запужваньне, а іншая — пакапацца ў кампутарах і нататніках журналістаў. Магчыма, яны і думалі давесьці справу да суду, але быў моцны міжнародны ціск на ўлады і была салідарнасьць у адносінах да журналістаў унутры краіны. Да таго ж яны зразумелі, што ў судзе справа можа разваліцца», — сказала Ірына Леўшына.
«Замест радасьці — спустошанасьць»
Галоўная рэдактарка БелаПАН кажа, што, апроч маральных пакутаў, журналісты атрымалі пазовы ад дзяржаўнага агенцтва на велічэзныя грошы.
«Вядома, што кіраўніца БелТА напісала заяву ў Сьледчы камітэт пад ціскам, але, думаю, яе б ня звольнілі, калі б яна гэтага не зрабіла. Для мяне гэта чатыры месяцы нэрваў, адчуваньне, што цябе ўвесь час разглядаюць, праслухоўваюць. Радасьці з гэтай нагоды вялікай я не адчуваю, хутчэй спустошанасьць», — сказала Леўшына.
Адзінай фігуранткай «справы БелТА», зь якой не зьнялі абвінавачаньне, застаецца галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. Ёй інкрымінуюць «бязьдзейнасьць службовай асобы» (ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэксу). Санкцыі па гэтым артыкуле — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Усяго па «справе БелТА» праходзілі 15 журналістаў і рэдактараў.
Светлана Алексиевич выступила в поддержку журналистов по «делу БелТА» ВИДЕО
Уладзімір Арлоў выказаўся ў падтрымку журналістаў па “справе БелТА”
Як людзі па ўсёй краіне стаялі за журналістаў
«Репортеры без границ» призывают международных партнеров официального Минска отреагировать на волну преследований журналистов в Беларуси