• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігар Лосік, Кацярына Андрэева, Дзяніс Івашын. Каго Рада БНР узнагародзіла медалём ордэна «Пагоні»

    Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне медалём ордэна «Пагоні» шэрагу беларусаў. «Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны», — заявіла Івонка Сурвіла.

    Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне Медалём Ордэна «Пагоні» 11 цяперашніх і былых палітычных вязняў, 5 беларускіх байцоў, якія загінулі на вайне ва Украіне, а таксама айцішніка Андрэя Зэльцара, які загінуў у 2021 годзе пры перастрэлцы ў сваёй кватэры, куды ўварваліся сілавікі.

    Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэт аб узнагароджанні наступных асобаў.

    Палітычныя вязні:

    • Кацярына Андрэева (Бахвалава)

    • Мікалай Аўтуховіч

    • Уладзімер Гундар

    • Дзяніс Івашын

    • Уладзімер Лабковіч

    • Дар’я Лосік

    • Ігар Лосік

    • Эдуард Пальчыс

    • Валянцін Стэфановіч

    • Дар’я Чульцова

    • Паліна Шарэнда-Панасюк

    Пасмяротна ўзнагароджаныя: загінулыя ва Украіне:

    Аляксей Аўдзеенка
    Эдуард Лобаў
    Алег Панамароў
    Міхась Шавельскі

    Узнагароджаны таксама праграміст Андрэй Зельцар, які загінуў у перастрэлцы ў сваёй кватэры 30 верасня 2021 года.

    «Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны. Перадусім гэта героі, якія ахвяравалі сваім жыццём у збройнай барацьбе супраць ворагаў свабоды і незалежнасці Беларусі. Іх імёны ўвойдуць у гісторыю нашага народа, і ўсе мы павінны працягнуць іх барацьбу.

    Таксама гэтым разам Рада БНР адзначае і некалькі нашых суродзічаў, хто паказаў і працягвае паказваць сваю непахіснасць перад чужынскім дыктатарскім рэжымам, сваю чалавечую і грамадзянскую годнасьць у турме. Амаль усе гэтыя людзі дагэтуль незаконна ўтрымліваюцца ў палоне за сваю актыўную грамадскую або журналісцкую дзейнасць. Мы як найхутчэй чакаем іх на свабодзе і патрабуем неадкладнага вызвалення іх і ўсіх беларускіх палітычных вязняў, каго налічваецца больш як паўтары тысячы».

    Медаль ордэна «Пагоні» быў заснаваны ў 2022 годзе для адзначэння грамадзянскіх, ваенных, культурніцкіх і іншых заслуг перад Беларуссю. Першае ўзнагароджанне адбылося ў лістападзе 2022 года. Тады медаль атрымалі беларускія добраахвотнікі, якія загінулі ва Украіне, а таксама пратэстоўцы, якія загінулі ў Беларусі падчас падзей 2020–2021 гг.

    Чытайце яшчэ:

    Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў Жодзіна

    Нашчадкі айцоў БНР. Як сёння жывуць унукі Антона Луцкевіча і Аркадзя Смоліча

    «Заканчивалось это тем, что заканчивалась цензура». Историк о прошлом и настоящем

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці