• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне ў «экстрэмісцкім спісe» Мінінфарма: група Reform.news у «Одноклассниках» і пост «Белсата» ў Telegram

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 4 чэрвеня абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    Фота: reform.news

    Туды ўключылі групу ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» пад назвай «Новости Беларуси от Reform.news» з ідэнтыфікатарам ok.ru/reformnews.  Адпаведнае рашэнне 28 траўня прыняў суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

    Гэтаксама экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй абвешчаны пост з  Telegram-канала «Белсат» ад 3 студзеня 2024 года (ідэнтыфікатар t.me/belsat/111040). Гэта допіс з фотаздымкамі пра тое, як у мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры падтрымліваюць вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі, якія ваююць ва Украіне.  Ён прызнаны «экстрэмісцкім» паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 27 траўня.

    Апрача гэтага, у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі асабістыя старонкі блогера Аляксандра Пятрухіна ў «Одноклассниках» і Face­book, Telegram-канал «Народный репортер» і групу «NEXTA Белоруссия 97%. Поддержка. Помощь» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці