• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскіх журналістаў падазраюць у паклёпе, канцэрты гурта «Дзецюкі» пад пагрозай

    23 ліпеня ў гродзенскіх фрылансераў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "Белсат", прайшлі ператрусы. Дзянісава, які з’яўляецца лідарам гурта “Дзецюкі”, могуць зрабіць невыязным, што паставіць пад пагрозу бліжэйшыя канцэрты гурта.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/xkn5j-zhbsi.jpg

    Па словах музыкі, у міліцыі журналістам паведамілі, што ў дачыненні да іх “праводзіцца праверка ў межах Крымінальнага кодэкса”.

     

    “Я проста аператар, які ўключаў і выключаў камеру”

    “Мы ішлі са здымак, і нас узялі на вуліцы. Прад’явілі дакументы, усё было вельмі карэктна. І сказалі, што, маўляў, давайце праедзем у Ленінскі РАУС [Гродна], — распавядае Алесь Дзянісаў. — Дзесьці гадзіну нас трымалі і нічога не тлумачылі, а потым з’явіўся лейтэнант міліцыі Аляксандр Ігаравіч Вайцішак, які, я так разумею, курыруе гэтую справу. Ён сказаў, што праводзіцца праверка ў межах Крымінальнага кодэкса Беларусі, што з нас возьмуць тлумачальныя, а потым у нашых кватэрах правядуць агляд і забяруць усё тэхніку, што ёсць у хаце”.

    Ператрус правялі не толькі ў кватэры Дзянісава, але і ў кватэры яго маці, хоць ён там даўно не жыве і ніякіх рэчаў там не захоўвае. У выніку з кватэры журналіста забралі ноўтбук, сістэмны блок, відэакамеру і мабільны тэлефон, так і не патлумачыўшы канкрэтных прычын гэтай “праверкі”.

    Але ў самога Дзянісава ёсць падазрэнні, які матэрыял “Белсата” мог стаць падставай для заявы ў праваахоўныя органы.

    “Матэрыял быў пра тое, як працуюць мясцовыя інтэрнаты. Мы хадзілі з камерай па некалькіх інтэрнатах, і сюжэт быў пра тое, што людзей прымушаюць за інтэрнат плаціць як за арэнднае жытло. І ў рэпартажы прагучала фраза, што мясцовыя жыхары падазраюць чыноўніцу ў хабары. Асабіста я лічу, што гэта памылка журналіста, сказана гэта было вельмі некарэктна, і падаваць так інфармацыю было няправільна. Але чаму я павінен пра гэта адказваць? Мы не мантуем матэрыялы і не агучваем іх, мы іх не выкладваем у інтэрнэт і не маем на іх права. А я дык і ўвогуле проста аператар, які ўключаў і выключаў камеру”, ― працягвае Алесь Дзянісаў.

    Ці павінен аператар несці адказнасць за канчатковую версію рэпартажа, да якой мае дачыненне, мусіць вырашаць суд, лічыць старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец:

    “Суд павінен вызначаць, хто быў адказны за падрыхтоўку матэрыялу, хто быў аўтарам яго, хто распаўсюджваў звесткі? Вельмі цяжкае пытанне наконт адказнасці аператара. Я браў удзел у падобных судовых працэсах, і ніколі не было раскрыта дастаткова, хто менавіта павінен быць адказчыкам па гэтай справе”.

    Алесь Дзянісаў, які таксама з’яўляецца ўдзельнікам гурта Dzieciu­ki, лічыць, што ўся гэтая справа — спроба ціску на яго як на музыканта:

    “Калі распачнуць крымінальную справу, дык я буду невыяздным. У нас шмат канцэртаў запланавана за мяжой ― у Беларусі ў нас не так шмат магчымасцяў для выступаў. І калі я стану невыяздным, то ўсе нашы канцэрты накрыюцца медным тазікам. Таму я і лічу, што гэта плюс да ўсяго і ціск на мяне як на музыку, як на творцу. І гэта для мяне сапраўды вельмі важна. Бо праца працай, а музыка для мяне ― частка майго жыцця, частка маёй душы”.

    Андрэй Бастунец ускосна пагаджаецца са словамі Дзянісава:

    “Калі прычынай для праверкі сапраўды стаў той сюжэт, пра які кажа Алесь, то я там не бачу ніякай абразы. Ну, калі толькі паклёп. У любым выпадку, я не бачу там ніякай неабходнасці распачынаць крымінальную справу. Калі ў некага і ёсць прэтэнзіі да зместу рэпартажа, то гэта магла быць грамадзянская справа, а не крымінальная”.

    Пакуль Алесь Дзянісаў па дапамогу да адваката ці праваабаронцаў не звяртаўся, але плануе зрабіць гэта бліжэйшым часам. Андрэй Бастунец са свайго боку абяцае, што БАЖ акажа фрылансерам усю неабходную юрыдычную дапамогу.

    У Гродне міліцыя правяла ператрусы ў журналістаў, што супрацоўнічаюць з «Белсатам»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці