У Гродне міліцыя правяла ператрусы ў журналістаў, што супрацоўнічаюць з «Белсатам»
У Гродне міліцыя правяла ператрусы ў мясцовых журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат» — Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.
Гродзенскіх журналістаў падазраюць у паклёпе, канцэрты гурта "Дзецюкі" пад пагрозай
Дзянісава і Кайрыса затрымалі людзі у цывільным у другой палове дня, 2,5 гадзіны яны правялі ў пастарунку. Пасля міліцыянты паехалі праводзіць ператрусы ў іх дамах.
Каля 21.50. ператрус у Кайрыса скончыўся: праваахоўнікі забралі тры кампутары, тэлефон і жорсткі дыск з флэшкамі. Ператрус прайшоў у межах праверкі па двух справах – праца без акрэдытацыі і абраза.
Верагодна, гаворка ідзе пра абразу кіраўніцы ўчастку абслугоўвання УЖРЭП Ленінскага раёну Горадні Святланы Жылінскай, якая згадвалася ў сюжэце «Белсату» ад 20.04.2018 году ў праграме «Аб’ектыў» – «Жыхары інтэрнату: «Заходзіш з дзіцём у душ – там ляжыць здохлы пацук!»
У Алеся Дзянісава па вынікаў ператрусу забралі відэкамеру, тэлефон ды іншую тэхніку.