• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскі блог s13.ru аштрафавалі за фотавыявы алкаголю

    Гродзенскі блогер, сябра ГА “БАЖ” Сяргей Чабоцька атрымаў штраф у памеры 50 базавых велічынь за публікацыю фотаздымкаў з выявай алкаголю ў двух матэрыялах на старонках гарадскога інтэрнет-рэсурса s13.ru.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/image1_8.png

    Судовы працэс адбыўся 20 лістапада 2017 года ў Ленінскім райсудзе Гродна. Суддзя Алена Пятрова прызнала ўладальніка s13.ru вінаватым у парушэнні закона “Аб рэкламе”.

    Пра пачатак адміністрацыйнай справы Сяргей Чабоцька даведаўся напрыканцы кастрычніка з пісьмовага ўведамлення, дасланага Гродзенскім гарвыканкамам.  У лісце паведамлялася, што паступіла скарга: на сайце s13.ru  размешчаныя фотаздымкі, якія супярэчаць закону  аб рэкламе. У прыватнасці, у двух  публікацыях былі выявы з алкаголем, якія забаронена распаўсюджваць у Беларусі без адмысловых пазнак.

    “Такія фотаздымкі сапраўды ілюстравалі публікацыі. Адна з іх мела сацыяльную накіраванасць, – распавядае Сяргей Чабоцька. – У публікацыі большую частку займала гутарка з урачом-нарколагам пра небяспеку ўжывання алкаголю. Другі здымак быў у артыкуле пад назвай “Саўмін павялічыў квоты на выпуск “чарнілаў”. Сам загаловак мае пад сабой нейкую іронію і зразумела, што ніхто нічога не рэкламаваў і ніякіх кантрактаў ні з кім не заключаў”.

    Сяргей Чабоцька прызнае факт таго, што ненаўмысна парушыў закон, і гэта падцвердзіў падчас судовага пасяджэння. Абскарджваць рашэнне суда журналіст не збіраецца.

    Падчас разгляду справы Чабоцькі стала вядома, што скаргу на блог s13.ru накіравала КУП “Гроднааблкінавідэапракат”. Цікавы факт: на пачатку 2017 года гэтае прадпрыемства таксама атрымала штраф па гэтым жа артыкуле за парушэнне “Закона аб рэкламе”.

    Нагадаем, што КУП “Гроднааблкінавідэапракат” зараз судзіцца з парталам Hrodna.life і журналісткай Веранікай Вельб.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці