• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Горват за некалькі гадзін сабраў чвэрць ад патрэбнай сумы на выданне кнігі «Дзённік «Радзіва Прудок»

    Андрусь Горват на краўдфандзінгавай платформе Talaka.by збірае грошы на сваю кнігу "Дзённік "Радзіва Прудок". Цягам некалькіх гадзін было сабрана 25 % ад заяўленай сумы.

     

    Дакладней, людзі заявілі пра свой намер фінансава падтрымаць выданне кнігі «Дзённік «Радзіва Прудок».

    Ёсць тэкст, які хоча стаць кнігай. Няма грашовых сродкаў, каб тэкст кнігай стаў. Грошы збіраюцца на выданне кнігі метадам перадаплаты, гаворыцца ў анатацыі да праекта.

    Праект можна падтрымаць у аб’ёме ад10 да 100 рублёў. Мінімальны парог — 10 рублёў. За гэтыя грошы фундатар атрымае асобнік кнігі (можна замовіць аўтограф аўтара).

    «Усё, дзядзькі і цёткі, я не ведаю, чым гэта скончыцца, але гэта пачалося. Дапамажыце мне, калі ласка, выдаць гэту кнігу, каб на адну рэфлексію ў свеце паменела, а на адну кнігу — паболела»,  — звярнуўся Андрусь Горват у сваім Face­book да патэнцыйных фундатараў.

    Падтрымаць праект можна тут.

    Калонка Андруся Горвата на сайце Baj.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці