• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскаму журналісту Яўгену Меркісу міліцыя «накінула» 12 сутак арышту

    Гомельскі журналіст-фрылансер і краязнаўца, сябра ГА "БАЖ" Яўген Меркіс 29 верасня мусіў выйсці на волю пасля адбыцця 15-суткавага арышту па абвінавачанні ва ўдзеле ў маршы пратэсту. Але сёння з ізалятара яго не вызвалілі. Яўгену ўдалося паведаміць з-за кратаў, што міліцыя пакідае яго яшчэ на 12 сутак — "дасядзець" жнівеньскі арышт, калі ён гэтаксама быў арыштаваны на 15 сутак паводле артыкула 23.34 КаАП нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

    У жніўні журналістаў і пратэстоўцаў вызвалялі датэрмінова на патрабаванні ўдзельнікаў пратэстных маршаў і папераджальных страйкаў працоўных калектываў. У прыватнасці, рабочыя Беларускага металургічнага завода, якія выйшлі на мітынг салідарнасці, абураліся несумленнымі выбарамі і гвалтам  сілавікоў у дачыненні мірных дэманстрантаў. Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, будучы 14 жніўня ў Жлобіне на БМЗ, дэклараваў вызваленне ўсіх арыштаваных за пратэстныя акцыі.

    На волю ў той час выйшаў і Яўген Меркіс, арыштаваны 12 жніўня за асвятленне «жаночага маршу» ў Гомелі. І вось зараз міліцыя прыгадала журналісту неадбытыя суткі.

    «Гэта выглядае помстай за стрымы з пратэстных маршаў супраць фальсікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў», — лічыць каляжанка Яўгена Марына Драбышэўская, якая сама нядаўны выйшла на волю пасля дзесяці сутак арышту паводле артыкула 23.34 КаАП.

    Яўгена Меркіса апошні раз прэвентыўна затрымалі 14 верасня менавіта з Марынай Драбышэўскай. З таго часу ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама. А 17 верасня суддзя Навабеліцкага раёна Гомеля Казлоў на падставе міліцэйскага пратакола пакараў Яўгена Меркіса 15-суткавым адміністрацыйным арыштам нібыта за ўдзел у недазволеным маршы, хоць насамрэч Меркіс асвятляў гэты марш як журналіст. Судзілі Яўгена за зачыненымі дзвярыма на выяздным пасяджэнні ў Навабеліцкім РАУС. Гэта такое ноў-хаў беларускіх міліцыянтаў і судоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці