• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Газету Слонімскую” па-ранейшаму не бяруць у дзяржаўныя сеткі распаўсюду

    З адказаў “Газеце Слонімскай” ад прадпрыемстваў-манапалістаў не вынікае, што выданне вернуць у дзяржаўныя сеткі распаўсюду.

    З “Белпошты” прыйшоў адказ, што падпісны каталог на першае паўгоддзе 2017 года ўжо складзены. Фарміраваць каталог на другое паўгоддзе прадпрыемства пачне ў трэцяй дэкадзе сакавіка. Пра што паабяцалі праінфармаваць рэдакцыю пазней.

    Ліст з “Белсаюздрука” лаканічны і неканкрэтны. “Ваш зварот прыняты да разгляду. Па выніках вы будзеце праінфармаваныя дадаткова”, — адказалі “Газеце Слонімскай” на просьбу ўключыць у сістэму распаўсюду.

    Нагадаем, у лютым рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён перадаў кіраўніку дязржавы спіс дзевяці выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Гэта «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press», «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Рэгіянальная газета», «ARCHE. Пачатак».  Лукашэнка абяцаў вырашыць праблемы з распаўсюдам недзяржаўных СМІ.

    Згаданыя выданні напісалі лісты ў “Белпошту” і “Белсаюздрук”, некаторыя ўжо атрымалі адказы. Але пакуль не было ніводнага станоўчага рашэння.

    Мінінфармацыі не будзе прымушаць «Белсаюздрук» і «Белпошту» вяртаць «Борисовские новости» ў распаўсюд

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці