Гардзіевічу прызначана 15 сутак адміністрацыйнага арышту
21 верасня 2023
БАЖ
Пра гэта «Медиазоне» распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Раней мы пісалі, што затрыманне адбылося 14 верасня ў памежным пункце пропуску «Брэст», калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.
Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы праверылі мабільны тэлефон, а пасля затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Брэсце. Вядома, што рашэннем суда Гардзіевічу прызначана 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Верагодна, што Сяргея Гардзіевіча могуць вінаваціць паводле артыкула 19.11 КаАП – «за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць». Іншых акалічнасцяў затрымання пакуль няма.
Чытайце яшчэ:
«Упершыню з’явілася адчуванне, што я ў гэтым жыцці зусім адна». Пяць гісторый журналістаў, з якімі спынілі адносіны родныя праз грамадзянскую пазіцыю
«Самы пачварны дзень у маім жыцці». Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч распавёў пра свой арышт
Что такое туркменизация журналистики? Это возможное завтра для белорусских медиа
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Сложная многолетняя процедура». Эксперт iSANS — о лишении Беларуси права администрировать доменную зону BY
10.04.2024
Супраць блогера Андрэя Павука распачалі справу паводле 13 крымінальных артыкулаў
19.03.2024
Польскі суддзя-перабежчык перакваліфікаваўся ў карэспандэнта БЕЛТА
25.06.2024
«Трэш, безумие, ужас». В Минске появилась новая газета в стиле «СПИД-инфо» из 90‑х
18.07.2024