• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама

    З 23 студзеня 2024 года  абласную газету «Гродзенская праўда» узначальвае Таццяна Сяргеева. Раней яна займала пасаду кіраўніцы аддзела па сувязях са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

    Новую галоўную рэдактарку прадставілі калектыву намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка, піша «Гродзенская праўда». Кандыдатуру Таццяны Сяргеевай ухваліў глава Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік.

    Кіраўніцтва аблвыканкама нацэліла Таццяну Сяргееву на ўстойлівае развіццё выдання, далейшае павышэнне яго іміджу і наладжванне яшчэ больш шчыльнай сувязі з чытачамі.

    Галоўны ідэолаг вобласці Ігар Булаўка падкрэсліў, што газета  «Гродзенская праўда»  — вельмі сур’ёзны інфармацыйны рэсурс і інструмент ідэалагічнай работы.

    — Мы бачым, у які няпросты час мы жывем, зараз актыўна вядзецца інфармацыйная вайна. І такому сур’ёзнаму інфармацыйнаму выданню, як  «Гродзенская праўда», патрэбен моцны кіраўнік. Таццяна Уладзіміраўна — абсалютны патрыёт сваёй краіны, які ніколі не здрадзіць і павядзе за сабой каманду, — сказаў Ігар Булаўка.

    Таццяна Сяргеева скончыла Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж. У 2010 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства». У 2023 годзе паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».

    З чэрвеня 2020 года і да цяперашняга часу працавала на пасадзе начальніка аддзела па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

    Рэдакцыя дзяржаўнага выдання «Гродзенская праўда» аб’ядноўвае ў сабе газету «Гродзенская праўда», сайт grodnonews.by, газету «Рэкламка. Рэкламны дадатак да газеты «Гродзенская праўда», а таксама раённыя газеты «Свіслацкая газета» (Свіслацкі раён) і «Бераставіцкая газета» (Бераставіцкі раён).

    Да красавіка 2023 года на працягу 6 гадоў газету ўзначальвала журналістка Лілія Навіцкая. Пасля сыходу Навіцкай галоўнымі рэдактаркамі па чарзе былі дзве яе намесніцы — Алеся Рабак і Ганна Радзюк.

    Чытайце яшчэ:

    Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў

    Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сцвярджае, што гатовы праект пастановы аб стварэнні адзінай медыякампаніі. Што з ёй не так?

    «Фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца. Усё больш адчуваецца канкурэнцыя з боку расійскіх СМІ». Што рабіць?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці