Free Belarus Center запусціў новы праект на YouTube-канале
PROSTYJA REČY — гэта кароткія відэа з экспертамі і эксперткамі, якія дапамогуць разабрацца ў складаных сацыяльна-палітычных з'явах.
Каманда пректа PROSTYJA REČY абяцае простай мовай адказваць на пытанні, датычныя няпростых тэмаў: «часам на наіўныя, ці стэрыатыпныя, але важныя — таму што базу трэба ведаць».
На здымкі першага выпуску каманда запрасіла палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана. Яго прасілі патлумачыць, што такое палітычныя партыі, як яны працуюць у Беларусі і ў іншых краінах, навошта ў прынцыпе партыі беларусам.
Free Belarus Center — гэта незалежная грамадская ініцыятыва, створаная для аказання гуманітарнай падтрымкі людзям, змушаным пакінуць Беларусь, інфармацыйнага асвятлення і забеспячэнні міжнароднай рэакцыі на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, распачатыя ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Чытайце яшчэ:
Запрет иностранных медиа: может ли государство ссылаться на «взаимность»?
PALATNO.media прызналі экстрэмісцкім
Вебинар «Паспорт — все». Какие способы легализации в Литве и Польше доступны белорусам, покинувшим страну из-за репрессий» (дедлайн — 16 октября)