Фільм Белсату «Святая вада» ўзнагароджаны на польскім конкурсе Dokument.pl
Дакументальны фільм «Святая вада» (Holy Water) рэжысёра Андрэя Куцілы і вытворчасці Белсату адзначаны прэміяй у польскім конкурсе Dokument.pl.
Фільм «Святая вада» зняты 19 студзеня ў Кіеве, за 36 дзён да поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Працу ўзнагародзілі за «незвычайную інтуіцыю, якая дазволіла нам стаць сведкамі і пашырыць погляд на шлях гісторыі, які бязлітасна разгортваецца».
Аўтар паказаў, як святкуюць Вадохрышча ў адным з раёнаў Кіева. Традыцыйна ў гарадскім возеры робяць палонку, каб акунуцца ў ваду.
У «Святой вадзе» захавана тое, як людзі становяцца ў чаргу да палонкі. На беразе чутны звон званоў праваслаўнай царквы. Буйным планам паказаныя людзі розных узростаў. Яны трохі перагаворваюцца і спакойна сустракаюць адно з самых важных святаў у праваслаўных вернікаў. Праз гэтыя вобразы аўтар расказвае пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.
Фільм атрымаў у Італіі прэмію PerSo Short і адмысловую згадку PerSo Short Jail, а таксама ўзнагароджаны на польскім конкурсе Festiwal Mediów. Człowiek w Zagrożeniu.
Пакуль стужка дасяжная толькі на фестывалях. Пазней яна з’явіцца на нашым YouTube-канале «Белсат.DOC».
Чытайце яшчэ:
Выйшла аўдыякніга «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца
«Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси
Тры кнігі ад паэткі Сабыны Брыло