• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ежедневник» назваў затрыманьне свайго рэдактара «барацьбой карупцыянэраў з чалавекам, які замахнуўся на іх сыстэму»

    Рэдакцыя беларускага выданьня «Ежедневник» апублікавала заяву ў сувязі з затрыманьнем галоўнага рэдактара Сяргея Сацука. У выданьні ня вераць, што Сацука затрымалі за хабар — падазраюць помсту з боку карупцыянэраў.

    На думку рэдакцыі, незалежная журналістыка — гэта якраз найменш карумпаваная сфэра ў Беларусі, і раней справаў у сувязі з хабарам недзяржаўнаму журналісту не было, ды і журналіст можа паспрыяць толькі ў перадачы інфармацыі грамадзтву і ўладзе.

    «Усё зразумець» аб справе, як піша рэдакцыя, можна, калі паглядзець рэпартаж БТ ад 22 жніўня 2019 году аб судзе ў «справе мэдыкаў», «дзе 21 абвінавачаны, дзе касьмічныя сумы хабараў і канфіскаваных грошай з гаражоў». Большая частка рэпартажу, як адзначаюць, была прысьвечаная не таму, якія ўжываліся карупцыйныя схемы, і не таму, як гэта стала магчымым у Беларусі, а таму, што Сацук нібыта ўзяў 5000 даляраў за напісаньне артыкулу аб карупцыі ў Мінздароўя (Сацук адмаўляў, што браў грошы як хабар — браў на фінансаваньне расьсьледаваньняў).

    Менавіта з артыкулаў Сацука, мяркуе «Ежедневник», пачалося расьсьледаваньне «справы мэдыкаў».

    «Але калі колькасьць артыкулаў аб карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя на партале „Ежедневник“ перавысіла нейкую крытычную масу, да Сяргея ад пэўных людзей прыйшоў чалавек і канкрэтна папярэдзіў, што або пасадзяць, або заб’юць», — сьцьвярджае выданьне.

    Сацука, нягледзячы на хворае сэрца, затрымалі «проста на вуліцы, нічым не абгрунтаваўшы такі строгі прэвэнтыўны захад», адзначае «Ежедневник». Затрыманьне ацэньваюць ня як фрагмэнт барацьбы дзяржавы з карупцыяй, а «як фрагмэнт барацьбы карупцыянэраў з чалавекам, які адважыўся замахнуцца на іх выбудаваную сыстэму».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці