• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Сацук затрыманы і дапытаны ў ДФР у якасці падазраванага па крымінальнай справе

    Сяргей Сацук, рэдактар анлайн-выдання "Ежедневник", затрыманы сёння супрацоўнікамі  Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

    Сяргей Сацук

    Затрыманне адбывалася на вачах яго жонкі Жанны, паведамляе NN.BY.

    «Мы паехалі ў будаўнічую краму пад Мінскам, у Сціклева. Там не паспелі зайсці ў краму, як падышлі двое. Я падумала спачатку, што гэта нейкія яго знаёмыя, але раптам Сяргея павялі кудысьці ў бок, — распавяла жонка журналіста «Нашай Ніве».

    — Я кажу: «Сярожа, ты куды?» Ён адказвае: «Мяне затрымліваюць».

    Мужчыны, якія яго затрымалі, паказалі «корачкі» Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Я спытала ў іх, за што Сяргея забіраюць, яны адказалі: вам пасля паведамяць».

    Па словах жонкі, апошнім часам Сяргей Сацук не займаўся нейкімі гучнымі тэмамі. Што магло быць прычынай затрымання, яна не ведае.

    Ужо пасля сканчэння працоўнага дня ў ДФР на допыт для Сяргея Сацука быў выкліканы дзяжурны адвакат. Імаверна, гэта азначае, што журналіста вырашылі дапытаць у якасці падазраванага.

    У 22:00 стала вядома, што Сяргей Сацук сапраўды затрыманы ДФР. Яго дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе ў прысутнасці дзяжурнага адваката. Раніцай у чацвер родныя маюць намер заключыць дамову з новым адвакатам для Сяргея, які прыме ўдзел у далейшых следчых дзеяннях.

    «Ежедневник» назваў затрыманьне свайго рэдактара «барацьбой карупцыянэраў з чалавекам, які замахнуўся на іх сыстэму»

    Сяргей Сацук вядомы як журналіст, які займаецца расследаваннямі. Апошняе яго гучнае расследаванне было пра пастаўкі ў Беларусь незарэгістраванай на той момант вакцыны «Эўпента».

    У жніўні 2019 года Сацук у інтэрв’ю БелаПАН заявіў, што атрымліваў пагрозы з‑за сваёй дзейнасці.

    «Пасля выхаду першага з двух артыкулаў пра карупцыю, дзе ў тым ліку згадваўся і Мядзведскі, да мяне прыйшоў нечаканы чалавек, не буду пакуль раскрываць яго імя. Ён прама мне сказаў: калі не спынюся, мяне альбо грохнуць, альбо пасадзяць», — распавёў Сацук.

    23 сакавіка 2020 года на сайце «Ежедневника» была апублікаваная калонка Сяргея Сацука «Кто сеет панику вокруг коронавируса, президент или сайты и каналы?». У матэрыяле аўтар ставіў пад сумнеў афіцыйную статыстыку па захворваннях у Беларусі на каранавірус.

    Сяргей Сацук — сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Раней працаваў рэдактарам аддзела права, здарэнняў і журналісцкіх расследаванняў «Белорусской деловой газеты».

    Сяргей Сацук: Абяцалі забіць ці пасадзіць

    Каму перашкаджаюць расследаванні журналіста Сяргея Сацука?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці