• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкім» аб’яўлены асобны артыкул на сайце БАЖ пра звольненых супрацоўнікаў дзяржТБ

    Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўніўся артыкулам, апублікаваным сёлета ў сакавіку на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. У ім гаворка пра тое, як кіраўніцтва дзяржаўных медыя распраўляюцца з «нелаяльнымі» супрацоўнікамі. 

    Як вынікае з абноўленага запісу на сайце Міністэрства інфармацыі, прызнаная «экстрэмісцкай» інфармацыйная прадукцыя з назвай «Ад эліты да ізгояў: з БТ звольнілі чарговага лаўрэата конкурсу «Тэлевяршыня»».

    Удакладняецца, што адпаведнае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёну Мінска 19 чэрвеня. 

    У матэрыяле БАЖ, надрукаваным 15 сакавіка, распавядалася, што супрацоўнікі спецслужбаў заявіліся ў студыю Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9 і вывелі адтуль у кайданках уганараванага рэжысёра Андрэя Пінчука. Пасля «прафілактычнай гутаркі» той выйшаў ужо ў статусе беспрацоўнага. Найбольш верагоднай прычынай сталі выказванні супрацоўніка БТ, якія не ўкладаліся ў ідэалагічнае рэчышча афіцыйнай палітыкі.

    Андрэй Пінчук — адзін з самых дасведчаных тэлевізійных адмыслоўцаў сваёй галіны, пра што сведчыць і паслужны спіс з адзначэннем яго заслуг. Сярод іншага ён уладальнік прафесійнай прэміі «Тэлевяршыня-2012» у намінацыі «Найлепшы рэжысёр спартыўных трансляцый».

    Таксама згадвалася гісторыя затрымання экс-менеджаркі канала «Беларусь 2» Вольгі Гладкай — на пачатку траўня яе асудзілі на 3 гады так званай «хатняй хіміі». У офісе яна вяла афіцыйнае справаводства, адсочвала выкананне дамоваў. Жанчына звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, што супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспрычыннага гвалту сілавікоў. У выніку затрыманай інкрымінавалі «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

    Акрамя таго, праваабаронцы атрымалі доступ да відэазапісу, на якім «праваахоўнікі» ў цывільным затрымліваюць былога карэспандэнта тэлеканала СТБ Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку Валерыю.

    Дзмітрый Баяровіч значыўся ў эліце «Сталічнага тэлебачання», працаваў у  кадры. Ладзіў апытанні ўдзельнікаў так званага Усебеларускага народнага сходу, суправаджаў кантралёраў падчас праверак суб’ектаў гаспадарання, браў каментары праўладных экспертаў пра «міралюбівую палітыку Расіі» і «наступ на свабоду слова ва Украіне».

    Аднак нечакана Дзмітрый Баяровіч звольніўся, і да яго ўзніклі пытанні з боку органаў «правапарадку».

    Шэраг экс-супрацоўнікаў дзяржаўных тэлеканалаў ужо асуджаныя да працяглых тэрмінаў зняволення. 

    Так, журналістка Ксенія Луцкіна (дзве статуэткі «Тэлевяршыні») пакараная 8 гадамі калоніі за «змову ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Колішні вядоўца крымінальнай хронікі на БТ Дзмітрый Лукша атрымаў 4 гады за «дыскрэдытацыю дзяржавы». Экс-кіраўніка «прэзідэнцкага пула» Дзмітрыя Семчанку («Тэлевяршыня» ў адзін год з Андрэем Пінчуком) асудзілі на 3 гады калоніі за «распальванне варожасці». 

    Чытайце яшчэ:

    «Мы цалкам салідарныя з нашымі адважнымі калегамі!» МФЖ падхапіў эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў

    Раскамнагляд аштрафаваў Telegram за адмову выдаліць пэўныя медыяканалы. Сярод іх — ТГ «Радыё Свабода»

    «Айфоны калег ускрылі спецыяльнай прыблудай на раз-два». Аповед журналістаў, чыю рэдакцыю знішчылі два месяцы таму

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці