• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейскія дыпламаты напісалі лісты зняволеным беларускім журналістам

    У Сусветны дзень свабоды друку дыпламаты еўрапейскіх краін адправілі лісты беларускім палітзняволеным журналістам. Пра акцыю паведамляе пасольства Германіі ў Мінску.

    Фота: Dušan Cve­tanović / pexels.com

    «У адной Беларусі на сённяшні дзень 35 журналістаў і работнікаў СМІ несправядліва знаходзяцца ў зняволенні. Адсутнасць іх галасоў балюча адчуваецца ў публічнай прасторы Беларусі. Разнастайныя формы рэпрэсій супраць журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі з’яўляюцца парушэнням міжнародных абавязкаў, якія Беларусь, уваходзячы ў ААН і АБСЕ, прызнае сама», гаворыцца ў паведамленні пасольства ФРГ у Мінску.

    Лісты накіравалі кожнаму з 35 супрацоўнікаў медыяў, якія несправядліва знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. 

    «Урады краін падпісаўшыхся дыпламатаў адзіныя ў патрабаванні таго, каб палітзняволеныя нарэшце выйшлі на свабоду», адзначаецца ў паведамленні.

    Радкі з лістоў, накіраваных беларускім палітзняволеным журналістам. Фота: старонка Face­book Пасольства Германіі ў Беларусі

    Лісты падпісалі: 

    • Часовы павераны ў справах Германіі ў Беларусі Міхаэль Новак
    • Часовы павераны ў справах Аўстрыі ў Беларусі Рональд Штурм
    • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў
    • Часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Томаш Крыл
    • Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Беларусі Трыын Хіесалу
    • Кіраўнік аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі Каця Карпінен
    • Павераны ў справах Францыі ў Беларусі Людавік Руае
    • Часовы павераны ў справах Італіі ў Беларусі Тамаза Маркеджані
    • Часовы павераны ў справах, Кіраўнік аддзялення Пасольства Нідэрландаў у Мінску Рэнэ Керстэн
    • Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштаф Ажанна
    • Часовы павераны ў справах Румыніі ў Беларусі Віктар Пыртоака
    • Часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Катарына Жакава
    • Часовы павераны ў справах Швецыі ў Беларусі Ева Сундквіст
    • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швейцарыі ў Беларусі Крысціна Хонэгер Залатухін
    • Пасол Яго Вялікасці Караля Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці