• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Дзяўчаты зрабілі пераздымку-татуіроўку ў выглядзе пантэры»

    Былая палітзняволеная распавяла "Вясне" пра вяселле Ірыны Злобінай і знаёмства з Людмілай Чэкінай, Юліяй Мудрэўскай, Валерыяй Касцюговай.

    Першага верасня стала вядома, што палітзняволеныя медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА‑1. Пад вартай іх утрымліваюць са студзеня 2021 года.

    - Я не заспела, як Іра Злобіна выходзіла замуж, але мне дзяўчаты распавялі. Ёй перадалі прыгожую сукенку чорнага колеру з вялікімі празрыстымі рукавамі і адкрытай спіной. Дзяўчаты на ёй зрабілі пераздымку-татуіроўку ў выглядзе пантэры, а таксама прыгожую прычоску. Распісваліся яны без сведак пры канваірах. У камеры Валерыя, Людміла і Юлія зрабілі канфеці і хацелі абсыпаць Ірыну, калі тая прыйдзе з роспісу. Але дзяўчат забралі на шпацыр, і Іра вярнулася ў камеру раней, таму яе прасілі, каб яна адвярнулася і зрабіла выгляд, быццам яна заходзіць з роспісу, а яе абсыпалі і віншавалі.

    Я трапіла ў такую камеру, дзе ў дзяўчат быў прысуд у дзевяць гадоў, а астатнім свяціла па 10 гадоў, таму мне нават сорамна са сваім прысудам было хвалявацца. Хоць я вельмі перажывала. Суд не забудзецца ніколі. Дзяўчаты трымаліся. Іра Злобіна наогул заўсёды ўсміхаецца і ветлівая. Я не ведаю, як у яе атрымліваецца быць заўсёды ў добрым настроі.

    Таксама дзяўчына распавяла і пра знаёмства з некаторымі палітзняволенымі журналісткамі: 

    «На «Валадарцы» я пазнаёмілася з Людмілай Чэкінай, Юліяй Мудрэўскай, Валерыяй Касцюговай  і Ірынай Злобінай . Сустрэлі мяне вельмі добра — усе вельмі прыязныя. Дзяўчынкі, вядома, крэмень і вялікія малайцы. Самі заўсёды ўсіх падтрымлівалі. На іх ціснула следства, каб напісалі памілаванне, але яны казалі, што ніколі на гэта не пойдуць. Яны ведалі, што ім будзе па 10 гадоў і былі да гэтага гатовыя, таму размаўлялі пра тое, што будуць рабіць у Гомелі на Антошкіна. Яны займаліся спортам у камеры і ў любое надвор’е хадзілі на шпацыр. Валерыя Касцюгова прасіла перадаць, каб людзей неяк з турмаў вызвалялі, таму што вельмі цяжка і вялікі прэсінг. 

    Чамусьці на Ірыну Злобіну, якую ўжо асудзілі да дзевяці гадоў калоніі, аказваўся вялікі ціск. Усе лісты Іры, якія людзі дасылалі са словамі падтрымкі, рэжымніца выкінула. Сказала, што гэта смецце».

    Чытайце цалкам ў вялікім матэрыяле «Вясны».  

    «Искусство — это был смысл его жизни»: в минской галерее DK проходит выставка живописи и графики погибшего Захара Кудина

    «Чарговая спроба адарваць ад аўдыторыі». Чаму на асабістыя старонкі журналістаў у сацсетках сталі чапляць экстрэмісцкі цэтлік?

    4 гады калоніі калоніі агульнага рэжыму прысудзілі медыяменеджару Канстанціну Залатых

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці