• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўнаму ТБ збіраюцца дапамагчы зарабіць — рэкламы стане больш, у тым ліку пра алкаголь

    На тэлеканалах і радыё хочуць дазволіць рэкламаваць алкаголь і даваць рэкламу нават у кароткія перадачы. Пра гэта піша «Наша Ніва».

    Што можа змяніцца ў законе «Аб рэкламе», прапісана ў праекце закона на Нацыянальным прававым партале.

    Цяпер рэклама піва і слабаалкагольных напояў на ТБ і радыё забаронена з 7 да 22 гадзін, а рэкламаваць іншы алкаголь нельга наогул. У новай рэдакцыі закона прапануюць скараціць час абмежавання рэкламы піва (круціць такія ролікі можа будзе ўжо пасля 21 гадзіны) і дазволіць позна ўвечары рэкламу алкаголю (час забароны прапішуць з 7 да 22 гадзін).

    Таксама прапануюць даць ТБ і радыё магчымасць больш рэкламаваць ігральныя ўстановы і азартныя гульні. Цяпер такія ролікі пад забаронай з 7 да 22 гадзін, а ў новай рэдакцыі закона — з 7 да 21 гадзіны.

    У прайм-тайм могуць дазволіць болей ролікаў. Цяпер з 18 да 22 гадзін на ТБ і радыё рэклама не павінна перавышаць 16 хвілін. Па новай рэдакцыі — можна да 18 хвілін.

    Перадачы, якія ідуць 15 хвілін і меней, перарываць ролікамі па-ранейшаму нельга. Але прапануюць дазволіць сумяшчаць іх з рэкламай, у тым ліку ў выглядзе накладанняў (напрыклад, бягучым радком).

    Пры гэтым абмяжуюць рэкламу безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў. Прапануюць забараніць яе:

    — у будынках (памяшканнях) устаноў адукацыі, арганізацый аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры, спорту;

    — у выданнях, сродках масавай інфармацыі, прызначаных для падлеткаў да 18 гадоў альбо якія спецыялізуюцца на пытаннях экалогіі, адукацыі, аховы здароўя;

     — калі там вобразы людзей або жывёл, у тым ліку маляваныя, мультыплікацыйныя (анімацыйныя), за выключэннем выкарыстання такіх вобразаў у зарэгістраваных таварных знаках, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў;

    — калі там вобразы, выказванні, якія пераконваюць, што спажыванне безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў садзейнічае дасягненню поспеху альбо паляпшае фізічнае ці псіхічнае стан чалавека;

    — калі рэклама стварае ўражанне, што безалкагольнае піва і безалкагольныя піўныя напоі бясшкодныя або карысныя для здароўя альбо з’яўляюцца адным са спосабаў здаволення смагі;

    — калі рэклама заклікае да ўжывання безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў альбо дыскрэдытуе ўстрыманне ад іх ужывання.

    Рэклама безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў па новай рэдакцыі закона павінна будзе ўтрымліваць указанне на безалкагольны характар напояў.

    Чытайце яшчэ:

    Мара Тамковіч: «Бацька быў для мяне ўзорам амбіцыі. Такой стыхійнай, жывой энергіяй»

    «А что, трудно было удалить фотки?» Отрывки из книги экс-сотрудника Tut.by

    Міністр інфармацыі ў Пінску даваў парады, як перамагчы ў «інфармацыйнай вайне»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці