• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Давыдзька, Дзермант і Якубовіч накінуліся на збітага Дабравольскага

    Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выказаўся наконт збіцця журналіста Паўла Дабравольскага ў будынку суда.

    http://belarus24.by/Content/upload/TVShowVideoImage/0a440609-a2b4-475e-9848-4a2dba8272a9.jpg

    Генадзь Давыдзька, рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч і кіраўнік БелТА Дзмітрый Жук фактычна сталі на бок міліцыянтаў. Толькі рэдактарка «Комсомольской правды» Галіна Малішэўская даводзіла, што журналіста збіваць нельга.

    «Тут падрапанае сцягно, — паказаў Давыдзька фотаздымак збітага Дабравольскага. – І дае інтэрв’ю, што 20 хвілін прафесійныя амонаўцы збівалі… За 20 хвілін гэтая драпіна? Недзе ўжо хлусня прысутнічае. За маленькай хлуснёй заўсёды хаваецца вялікая хлусня».

    Давыдзька параўнаў сітуацыю з перадумовамі Майдану: «Мне гэта нагадала Украіну. Калі міліцыя разагнала студэнтаў, а на наступны дзень узняўся агромністы шум: «Яны ж дзеці!» Гэта была правакацыя. У дадзеным выпадку гэта таксама вельмі падобна да правакацыі».

    Госць студыі Аляксей Дзермант расказаў, што азнаёміўся з біяграфіяй Дабравольскага. Маўляў, той працаваў ва ўкраінскім СМІ «Новое время» (насамрэч быў на стажыроўцы). У сувязі з гэтым Дзермант абурыўся тым фактам, што такі чалавек, як Павел Дабравольскі, увогуле працуе на партале Tut.by. «Узнікае пытанне да кадравай палітыкі, — заўважыў Дзермант. – Гэта не проста выпадковасць — гэта лінія кіраўніцтва».

    Павел Якубовіч заявіў пра непрафесіяналізм Дабравольскага: «Ён падставіў рэдакцыю, ён кінуў цень на карпарацыю. Калі ўсе будуць браць прыклад з такіх людзей, а не нармальных журналістаў – з «Камсамольскай праўды», БелТА, тэлебачання, «Нашай Нівы», «Народнай волі», якія вырашаюць пытанні ў адпаведнасці з законам… Гэта чалавек паставіў сябе па-за законам. Ці можа чалавек заплываць за буйкі толькі таму, што ён журналіст?»

    Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі

    Павал Дабравольскі: з «Турызму і адпачынку» — на Данбас, з Данбасу — пад кулакі менскага АМАПу

    У дзеяннях АМАП — цэлы букет злачынстваў

    Прэс-сакратарка Вярхоўнага суду: Ад сябе асабіста я прыношу прабачэньні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці