Дачку журналіста Змітра Лупача Святлану будуць судзіць 16 кастрычніка
Святлану Лупач вінавацяць паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Справу ў судзе Першамайскага раёна Віцебска будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка.
Адказнасць паводле гэтага артыкулу прадугледжвае арышт або абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Нагадаем, дзяўчыну затрымалі ў Глыбокім на пачатку траўня. Суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч пакараў яе спачатку 10 суткамі па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога Святлане прысудзілі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу.
На гэтым усё не скончылася:Святлану Лупач перавялі ў Віцебскае СІЗА, дзе ёй прад’явілі абвінавачванні па крымінальным артыкуле 342 («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства»).
Трэцяга жніўня праваабаронцы прызналі глыбачанку Святлану Лупач палітзняволенай.
Чытайце яшчэ:
Репортеры нуждаются в касках, бронежилетах и психологической помощи. С какими вызовами сталкиваются медиа в Израиле?
СБУ абвінавачвае экс-вядучую, якая брала інтэрв’ю ў Лукашэнкі, у дзяржаўнай здрадзе
Светлана Тихановская выразила поддержку Марине Золотовой: «Ты победишь и в этом марафоне!»