СБУ абвінавачвае экс-вядучую, якая брала інтэрв’ю ў Лукашэнкі, у дзяржаўнай здрадзе
Гаворка ідзе пра прарасійскую прапагандыстку Дыяну Панчанку, якая працавала на тэлеканалах, звязаных з Віктарам Медвядчуком, а пасля пачатку вайны ва Украіне пераехала ў Расію. Сёлета ў жніўні яна брала інтэрв'ю ў Лукашэнкі. За апраўданне ваеннай агрэсіі ва Украіне супраць Панчанкі раней распачалі крымінальную справу. Зараз жа прапагандыстку вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе.
Следства лічыць, што Панчанка, пачынаючы з кастрычніка 2022 года, па даручэнні Масквы дапамагала расійскаму ваенна-палітычнаму кіраўніцтву ў сабатажнай дзейнасці супраць Украіны.
«Панчанка сістэматычна апраўдвае ваеннае ўварванне РФ ва Украіну на сваім YouTube-канале, у якога больш за мільён падпісчыкаў, а таксама распаўсюджвае свае прапагандысцкія матэрыялы праз сетку пра-крамлёўскіх Telegram-каналаў»,— паведамляе СБУ.
Нагадаем, што пасля выезду з Украіны Панчанка выдаліла вялікую колькасць пастоў са свайго Telegram-канала. Многія з іх адносіліся да перыяду люты-жнівень 2022 года або першага паўгоддзя вайны. «Наша Ніва» знайшла некаторыя з гэтых выдаленых публікацый. Змест гэтых пастоў мог бы стаць нагодай для арышту любога звычайнага чалавека як у Расіі, так і ў самой Беларусі.
Чытайце яшчэ:
«Рускія — гэта фашысты». Як інтэрв’юерка Лукашэнкі пераабувалася проста падчас вайны
Фіксер у ваенным рэпартажы. Што самае страшнае і найбольш цікавае для замежных журналістаў на вайне — гутарка са Змітром Галко. ВІДЭА
«В 1920‑е выступал за белорусизацию, в 1930‑е хвалил советскую власть, в 1940‑е воспевал немецкую оккупацию». Кто такой Юрка Витьбич?