• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЦВК – журналістам: пішыце скаргі ў раённую камісію

    У сувязі з некалькімі нядаўна зафіксаванымі парушэннямі правоў журналістаў на выбарчых участках прэс-служба ГА “БАЖ” звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію па тлумачэнні – як дзейнічаць у такіх сітуацыях.
     

    Выява pravoconsult.com.ua

    Нагадаем, што толькі цягам пятніцы з выбарчых участкаў выгналі адразу двух журналістаў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам выконвалі свае прафесійныя абавязкі – у Мінску і Бабруйску. Раней інцыдэнт з перашкодамі журналістам на ўчастку быў у Брэсце. У Баранавічах гарадская камісія адмовіла незалежным журналістам у інфармацыі.

    Як распавялі ў ЦВК, найлепшым шляхам вырашэння падобных канфліктаў з’яўляецца напісанне скаргі ў камісію, якая стаіць вышэй.

     – Калі на выбарчым участку ў журналіста адбыўся нейкі канфлікт, ён можа напісаць скаргу ў раённую камісію, якая гэту скаргу разгледзіць і разбярэцца з сітуацыяй, – заявілі ГА “БАЖ” у ЦВК.

    У выпадку ўзнікнення канфлікту можна звяртацца на гарачую лінію Цэнтравыбаркаму па тэлефоне +375–17-327–19-03. Аднак канфлікт ў любым выпадку будзе разбіраць раённая камісія, кажуць у ЦВК.

    Пра законнасць вядзення здымкаў на ўчастках журналістамі СМІ некалькі дзён таму ЦВК нагадвала у адмысловай метадычцы.

    Са свайго боку, ГА «БАЖ» просіць журналістаў паведамляць пра ўсе падобныя выпадкі на тэлефон ГА «БАЖ» +375 ‑29- 126–70-98 (будзе працаваць усе выходныя), а таксама назіральнікам на e‑mail elections2015@spring96.org.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці