• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты з Украіны і Літвы заклікаюць забраць у Расіі ліцэнзію на амерыканскі часопіс Forbes

    Саюзы журналістаў Украіны і Літвы вітаюць рашэнне рады дырэктараў Forbes скасаваць продаж выдання Осціну Расэлу, які можа быць звязвны з расейскім алігархам Магамедам Мусаевым. Адначасова журналісты заклікаюць адклікаць у Мусаева ліцэнзію на выданне рускамоўнай версіі часопіса, паведамляе Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.

    Пра гэта гаворыцца ў звароце да кіраўнікоў і супрацоўнікаў Forbes, які падпісалі кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка і кіраўнік Саюза журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус.

    Па меркаванні украінскіх і літоўскіх журналістаў, адмена продажу Forbes сарвала планы Расіі выкарыстоўваць выданне як частку сваёй прапагандысцкай машыны. Як вынікае з матэрыялаў журналісцкіх расследаванняў, гэтая пагроза была цалкам рэальнай. Так, The Wash­ing­ton Post паведамляў пра дадзеныя, якія могуць сведчыць аб тым, што тэхналагічны бізнэсмэн Осцін Расэл быў толькі «тварам» дамовы, а за ім насамрэч стаяў Магамед Мусаеў.

    «У той жа час мы лічым сорамам і ганьбай, што … Forbes па-ранейшаму афіляваны з тым самым расійскім агентам — Магамедам Мусаевым. Як патлумачыць, што Forbes даверыў свой брэнд у Расіі ліцэнзіяту, які з’яўляецца вядомым агентам Крамля? І што пасля столькіх месяцаў разбуральнай вайны Расіі ва Украіне ў яго ўсё яшчэ ёсць ваша ліцэнзія?!» — задаюць пытанне аўтары звароту.

    Сяргей Таміленка і Дайнюс Радзявічус просяць прыняць захады для выпраўлення гэтай сітуацыі. «Гэта пакладзе канец выкарыстанню Мусаевым імя і рэпутацыі вашага паважанага выдання ў Расіі. Калі ласка, зразумейце», — лічаць яны.

    Чытайце яшчэ:

    Праваабаронца Максім Буткевіч, які знаходзіцца ў няволі ў РФ, стаў лаўрэатам украінскай Нацыянальнай праваабарончай прэміі

    Суд в России признал дипфейк объектом авторского права

    В России на журналистку Радио Свобода Алсу Курмашеву завели еще одно уголовное дело — за антивоенную книгу

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці