• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Дзяніса Івашына перавялі на строгі рэжым у жодзінскую турму

    Родныя Дзяніса Івашына атрымалі афіцыйны ліст, у якім гаворыцца, што палітзняволенага гродзенскага журналіста перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму № 8, узмацніўшы прысуджанае пакаранне строгім рэжымам. Паводле паведамлення, Дзяніс знаходзіцца там з 19 чэрвеня. Ніякай інфармацыі пра новы суд, які б адбыўся і вынес такое рашэнне, няма. Тым часам ад журналіста няма ніякіх лістоў ужо 39 дзён.

    Дзяніс Івашын — карэспандэнт газеты «Новы Час», беларускі рэдактар валанцёрскай супольнасці Inform­Na­palm. Яго затрымалі 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі КДБ: спачатку выставілі абвінавачанне паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), а пазней дадалі яшчэ і «здраду дзяржаве». Верагодна, «апошняй кропляй» стала аўтарскае расследаванне пра былых украінскіх сілавікоў, што ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП. Журналіста схапілі літаральна на наступны дзень, як ён даў інтэрв’ю пра гэта незалежнаму тэлеканалу «Настоящее время».

    Суд над Дзянісам Івашыным доўжыўся амаль месяц у Гродзенскім абласным судзе і адбываўся ў закрытым рэжыме. 14 верасня 2022 года суддзя Валерый Раманоўскі асудзіў журналіста да 13 гадоў і 1 месяц зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 4800 рублёў. Апроч гэтага, Івашын мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды дзевяці пацярпелым сілавікам — агулам 22 800 беларускіх рублёў.

    20 снежня 2022 года Вярхоўны суд Беларусі разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд палітзняволенаму гродзенскаму журналісту і пакінуў вырак першай інстанцыі ў сіле.

    Сёлета напрыканцы студзеня Дзяніса Івашына этапавалі з турмы № 1 Гродна ў папраўчую калонію № 15 Магілёва, дзе для яго быў прадугледжаны «ўзмоцнены рэжым» адбыцця пакарання. Адміністрацыя калоніі адразу пачала ціснуць на палітвязня — больш за месяц Дзяніс знаходзіўся ў штрафным ізалятары, без магчымасці ліставання з роднымі і тэлефоных званкоў ім.

    Чытайце яшчэ:

    Комитет защиты журналистов: Все чаще представителям медиа требуется помощь при эвакуации из своих стран

    Справу Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд

    «Калі я адказны за тое, што Пятрашка цяпер робіць у эфіры, то мяне трэба пакараць». Шчырае інтэрв’ю з экс-дацэнтам журфака — пра калег і чорныя спісы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці