• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справу Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд

    Выявіліся і некаторыя акалічнасці справы Ларысы, невядомыя дагэтуль, піша «Гомельская вясна». 

    Так, Ларысу Шчыракову абвінавачваюць у «распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь у сетцы Інтэрнэт, а таксама садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

    Паводле матэрыялаў следства, Ларыса «са жніўня 2020 года па снежань 2022 года, выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, праз розныя месенджары і ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».

    Прасцей кажучы, былую журналістку абвінавачваюць у тым, што яна займалася незалежнай журналістыкай і выконвала свае прафесійныя абавязкі: «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыё , – відэа , – фота – і тэкставай інфармацыі, для далейшага выкарыстання на інфармацыйных рэсурсах «Вясна» і «Белсат». Праўда, лукашэнкаўскія сілавікі лічаць, што яна рабіла гэта «ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці».

    Такім чынам былую журналістку будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў – 369 – 1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч.1 і ч. 2 арт. 361 – 4 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна.

    Паводле вышэйназваных артыкулаў Ларысе Шчыраковай можа пагражаць да сямі гадоў зняволення.Суд над жанчынай будзе адбывацца ў Гомельскім абласным судзе. 

    Нагадаем, Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня мінулага года. За некаторы час да затрымання жанчына абвясціла пра тое, што сыходзіць з прафесіі і пачала займацца этнафотасесіямі і псіхалогіяй. Пасля затрымання яе бацькі засталіся самотнымі і без пільнага дагляду, а сына забралі ў прытулак для няпоўнагадовых. На шчасце, былы муж Ларысы змог забраць хлопца адтуль. Але ў чэрвені здарылася гора – памерла маці Ларысы. Жанчыну не адпусцілі з СІЗА на пахаванне.

    Чытайце яшчэ: 

    «Калі я адказны за тое, што Пятрашка цяпер робіць у эфіры, то мяне трэба пакараць». Шчырае інтэрв’ю з экс-дацэнтам журфака — пра калег і чорныя спісы

    Комитет защиты журналистов: Все чаще представителям медиа требуется помощь при эвакуации из своих стран

    У ютубе з’явілася сакавітае шоу пра беларускую мову

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці