• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жонка Уладзіміра Мацкевіча: «са здароўем ёсць пэўныя праблемы…»

    Жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча распавяла  «Народнай Волі» пра навіны ад мужа.

    — Валодзя трымаецца, хаця са здароўем у яго ёсць пэўныя праблемы, — кажа Святлана Мацкевіч, жонка філосафа. – Не буду нічога канкрэтызаваць, няхай гэта будзе медыцынскай тайнай.

    Адвакат да мужа наведваецца не вельмі часта, але, па меншай меры, такія візіты не адмяняюцца. І гэта ўжо добра.

    — Працягвае за кратамі нешта пісаць?

    — Думаю, так, але на волю перадаваць ён нічога не можа з таго, што напісаў. Трэба ж разумець, што гэта – турма, а не калонія. Таму невядома яшчэ, наколькі ёсць умовы, каб там нешта пісаць. І я нават не ведаю, колькі чалавек у камеры з мужам, як яму там даводзіцца. Наколькі я разумею, у турме зняволеныя не працуюць, а па рэжыме выходзяць толькі на прагулку.

    Увогуле ж, пытанне знаходжання ў турме – гэта ў першую чаргу пытанне здароўя. А 14 мая Уладзіміру споўнілася ўжо 67 гадоў.

    Нагадаем, што Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яму выставілі абвінавачанне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

    Канчатковае абвінавачанне было ўжо па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. У выніку Мацкевіч быў асуджаны да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Спачатку зняволены філосаф адбываў пакаранне ў Шклоўскай ПК № 17, але напачатку гэтага году яму змянілі рэжым утрмання на больш жорсткі і перавялі ў магілёўскую турму № 4.

    МУС уключыў Уладзіміра Мацкевіча у спіс асоб, якія датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Чытайце яшчэ: 

    Прасоўваць кантэнт праз Tinder і білборды. Журналісты Беластока абмеркавалі, як дагрукацца да аўдыторыі ў Беларусі

    Соцсети «на максималках»: советы по распространению материалов и вовлечению аудитории

    Ціхае рэха трагічнай рэчаіснасці. Што не так у Вялікабрытаніі, Галандыі і Швейцарыі з медыятэкстамі пра Беларусь?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці