Затрыманых на мяжы украінскіх журналістаў упусцілі ў Беларусь
10 кастрычніка 2015
Прэс-служба ГА "БАЖ"
Увечары 9 кастрычніка на ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі дзве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканала 1+1. Пра гэта ў сваім твітары паведаміла журналістка тэлеканала ТСН Вольга Мальчэўская.
Паводле Мальчэўскай, затрыманых журналістаў шмат гадзінаў дапытвалі прадстаўнікі КДБ, а потым быў праведзены пільны мытны кантроль.
Як паведаміла Мальчэўская прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, пасля дагляду журналістам дазволілі ўехаць на тэрыторыю Беларусі. У журналістаў нічога не забіралі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Відэааператару Андрэю Толчыну прысудзілі два з паловай гады калоніі
21.03.2024
Супраць блогера Антона Матолькі распачалі спецвытворчасць паводле 13 крымінальных артыкулаў
22.07.2024
Савет міністраў замежных спраў СНД прыняў заяву «ў абарону правоў СМІ»
15.04.2024
Кампанію ў абарону Андрэя Гнёта падтрымалі Святлана Алексіевіч, Алег Сянцоў, Жюльет Бінош, Кен Лоўч, Агнешка Холанд
26.08.2024