Запрацаваў сайт пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі
Сайт bellit.info заснаваны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. Арганізацыя паўстала з ініцыятывы журналіста і літаратара Дзмітрыя Плакса.
На bellit.info назапашваюцца артыкулы пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі. Заснавальнікі сайта збіраюцца паведамляць пра навінкі выдавецтваў і акумуляваць наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў без увагі на ўзрост і час нараджэння, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, мемуарыстуку, некрапалістыку, архіўныя дадзеныя). Таксама будуць размяшчаць звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя і базу экранізацый літаратурных твораў.
Да таго на гэтым рэсурсе размесціцца і інфармацыя пра задумы, праекты Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.
Усе гэтыя і многія іншыя бакі літаратурнага жыцця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных раздзелах – «Персаналіі», «Бібліятэка», «Медыя», «Аўдыё», «Відэа», «Архіў», «Некропаль», «Маніторынг».
«Безумоўна, мы будзем гаварыць і пра літаратуру іншых краін, каб глядзець на беларускае слова ў шырэйшай перспектыве, але найперш прысвяцім нашу працу сваёй літаратуры», — падкрэслівае каманда праекта.
Чытайце яшчэ:
Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі
Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, калі ўбачыў пасты ў Instagram пра Ларысу Шчыракову»
Подпісу Лукашэнкі не паказалі. Заключныя фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча