• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зачыстка рэгіёнаў працягваецца: Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта newgrodno.by

    Доступ да гродзенскага інфармацыйнага партала абмежаваны на тэрыторыі Беларусі з раніцы 6 траўня. Пры спробе зайсці на яго з'яўляецца акенца з адпаведным рашэннем Міністэрства інфармацыі. Праз vpn сайт адкрываецца.

    Гарадскі сайт newgrodno.by спецыялізуецца на навінах Гродна і рэгіёна. Інтэрнэт-выданне і яго сацсеткі не былі прызнаныя экстрэмісцкімі, але галоўнага рэдактара Ігара Рэмзіка штрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    У кастрычніку 2022 года Мінінфарм заблакаваў на тэрыторыі Беларусі самы буйны гродзенскі партал s13.ru. Раней, у траўні 2022-га, быў абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу 015.by і яго люстэрак. Самым жа першым у горадзе заблакавалі інфармацыйны партал Hrodna.life — у 2021 годзе, рэдакцыя якога цяпер названая «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Чытайце яшчэ:

    Мининформ вынес предупреждение учредителю телепрограммы «Europa Plus TV». Пропагандисты намекнули, что все из-за Ларисы Грибалевой

    Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

    «Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці