• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшла ў свет кніжка з вершамі Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў»

    Пра гэта паведаміла выдавецтва "Тэхналогія"

    Вершы палітвязня Андрэя Скурко ад сённяшняга дня можна пабачыць у папяровым варыянце. У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў зборнік «Пра сланоў і барсучкоў», куды ўвайшлі 65 вершаў. Пад цвёрдай вокладкай на кожнай старонцы месцяцца ілюстрацыі, а ў канцы кнігі чытач знойдзе QR-код, па якім можна глядзець мультфільмы на гэтыя вершы.

    — Вершы Андрэя Скурко — скарб для дзіцячай літаратуры, бо налітыя любоўю і ўвагай да малых. Яны лёгка чытаюцца, лёгка запамінаюцца і назаўжды застануцца ў нейкім важным закутку свядомасці, з якога ўсё жыццё будзе чалавек пасля чэрпаць натхненне і ўпэўненасць у сваёй каштоўнасці. Беларуская мова ў гэтых вершах — жывая і натуральная, бо пісаў іх чалавек,  які думае па-беларуску і на гэтай жа мове гаворыць са сваім дзіцем.

    Набыць кнігу можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай праз пошту па Беларусі і за мяжу.

    Чытайце яшчэ:

    Палітвязню Андрэю Кузьнечыку дазволілі спатканьне з жонкай Алесяй

    Затрымалі фатографа Сяргея Марозава

    Мининформ заблокировал зеркало Reform.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці