• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядоўца «Радыё Рацыя» прэзентаваў у Беластоку сваю кнігу вершаў

    Журналіст, музыкант і паэт Віктар Сямашка прадставіў падчас фестывалю «Прадмова» ў Беластоку сваю новую кнігу вершаў «Аўтар мае рацыю заўжды». Прэзентацыя была аздоблена невялікім канцэртам.

    2.jpeg

    Прадстаўляючы сваю новую кнігу, Віктар Сямашка, які працуе вядоўцам на Радыё Рацыя, пачаў з тлумачэння выявы на вокладцы. На ёй — вузкая чырвоная палоска на белым фоне, як аказалася — выява часткі сцяны станцыі «Першамайская» мінскага метрапалітэна.

    «Чаму такая вокладка? Таму што ўвогуле тэма метро, падземкі, андэграўнду атрымліваецца такой цэнтральнай. Менавіта ў цэнтры гэтай кнігі стаіць самы манументальны твор, які, напэўна, быў мной напісаны, — «Паэма М», фактычна гэта прысвячэнне мінскаму метро. Паабапал гэтага цэнтру па тры такія цыклы вершаваныя, цыклі, не аб’яднаныя фактычна ніякай тэмай, а вершы напісаныя на нейкім адным уздыху.

    Вялікі беластоцкі складнік гэтай кнігі, таму што яна рабілася тут, выдавалася тут, агенцыя Eko­press. У дызайне фармалізаваў мае ідэі Юрка Асеннік, вядомы беластоцкі дызайнер і музыка. Яму таксама вялікі дзякуй за тое, што ўсё гэта атрымалася.

    Тэксты тут вельмі розныя. Ёсць пэўны акцэнт на такі фармальны бок — у кожнага верша ёсць свая канцэпцыя. Напрыклад, ёсць тэкст, цалкам складзены з германізмаў, ёсць верш, цалкам складзены з мота. Увогуле эпіграфам да гэтай кнігі з’яўляецца паліндром Сімяона Полацкага.

    Скан мне давялося замаўляць у Дзяржаўным архіве ў Маскве, які месціцца на Краснай Плошчы. Гэта было яшчэ да паўнамасштабнай вайны. Давялося туды звяртацца, бо нідзе ў сеціве такога скану не было. Цікава, што гэты беларускі асветнік Сімяон Полацкі XVII стагоддзя напісаў на старапольскай мове паліндром, то бок гэта верш, які можна чытаць злева направа і справа налева, і напісаў гэта ў Маскве. І гэты паліндром «Прысвячэнне Панне Марыі» з’яўляецца агульным эпіграфам да кнігі. Што тычыцца музыкі, то ў кнізе можна знайсці так званыя QR-коды, а там музычнае рашэнне часткі тэкстаў».

    1-1.jpeg

    Свае вершы ў кнізе Віктар Сямашка прадставіў у музычным афармленні. Прэзентацыя кнігі «Аўтар мае рацыю заўжды» падчас фестывалю «Прадмова» ў Беластоку стала фінальнай. З выданнем, паводле аўтара, ужо пазнаёміліся чытачы ў Кракаве, Варшаве, Вільне. Там яны таксама змаглі пачуць музычныя творы Віктара Сямашкі.

    Чытайце таксама:

    Мара Тамковіч: «Бацька быў для мяне ўзорам амбіцыі. Такой стыхійнай, жывой энергіяй»

    Журналіст Павел Казарын, які ваюе з першых дзён: Украінскія хэмінгуэі і рэмаркі, калі выжывуць, пачнуць пісаць кнігі

    Іосіф Сярэдзіч судзіцца за вяртанне даменнага імя і сайта «Народнай Волі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці