Вядоўца Гомельскага тэлебачання пахвалілася граматай ад КДБ і МУС. Напярэдадні міліцыя затрымала яе калег
Вядоўца Гомельскага тэлебачання Ганна Плахатнюк выклала ў Інстаграм граматы. І хоць інфармацыя на іх часткова замазаная, можна разабраць, што прапагандыстку ўганаравалі Гомельскае ўпраўленне КДБ, а таксама ўпраўленне МУС Гомельскага аблвыканкаму «за ўзаемадзеянне», піша "Флагшток".
Напярэдадні атрымання граматы ад КДБ, 5 мая, на Гомельскім тэлебачанні затрымалі чатырох журналістаў. Раней праваабаронцы звязалі іх з гомельскім радыё. Згодна крыніцам Флагштока, журналісты працуюць на Гомельскім тэлебачанні (а радыё ўваходзіць у яго склад). Іх затрымалі падчас агульнага сходу супрацоўнікаў тэлебачання. Меркаваная падстава — удзел журналістаў у закрытым чаце. Са слоў крыніцы, адзін з удзельнікаў чату здаў яго карыстальнікаў супрацоўнікам міліцыі.
Ці звязаныя гэтыя падзеі між сабой, невядома.
Пра Ганну Плахатнюк вядома, што яна раней працавала судэкспертам у сферы лічбавых тэхналогій. Сёння працуе на Гомельскім тэлебачанні, дзе ў студыі агучвае навіны, у тым ліку і прапагандысцкія тэзісы. Жанчына ў сацсетках, а таксама ў эфіры, выкарыстоўвае іншае прозішча — Гардзеева.
Яшчэ перад публікацыяй Флагштока Плахатнюк выдаліла фотаздымкі грамат са свайго Інстаграма.
Чытайце яшчэ:
У Гомелі 15-суткавым арыштам пакаралі супрацоўніцу Тэлерадыёкампаніі «Гомель»
У Гомелі судзяць журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса
Чатыры супрацоўнікі гомельскага абласнога радыё апынуліся за кратамі