• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым

    Інцыдэнт здарыўся 27-га сакавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска, дзе суддзя Іна Грабоўская мусіла разбіраць справу затрыманага напярэдадні журналіста. Перад пачаткам працэсу яна заявіла, што хоча праводзіць пасяджэнне ў сваім кабінеце, а таму нікога на разгляд не пусціць. У калідоры засталіся больш за 10 чалавек, ахвотных трапіць на разгляд, і яны пачалі адстойваць сваё законнае права трапіць на працэс.

    Аднак міліцыянты канвою, які суправаджаў спадара Мардзвінцава, літаральна выштурхнуў журналістку Алену Шабуню з кабінета суддзі. Той, хто гэта зрабіў, адмовіўся назваць сваё прозвішча і пасаду. На працэс над журналістам змаглі трапіць усяго два чалавекі — тыя, каго спадар Мардзвінцаў паспеў заўважыць у калідоры, і потым хадайнічаў пра іх персанальную прысутнасць. Тым часам віцебская актывістка, праваабаронца Ірына Трацякова паскардзілася старшыні суда Алене Папковай на незаконныя дзеянні і некалькі разоў патрабавала, каб суддзя Іна Грабоўская дазволіла прысутнічаць усім ахвотным.

    “У кабінеце было чатыры вольных крэслы, а побач з кабінетам — вольная судовая зала. Аднак суддзя Іна Грабоўская нізавошта не пагадзілася ні запрасіць людзей у свой кабінет, ні перайсці ў іншае памяшканне. Працэс быў хуткі: Канстанцін Мардзвінцаў сказаў, што ён — журналіст фрылансер, і што хацеў паведаміць пра акцыю 26-га сакавіка на сайце  dyjalog.info і ў сацыяльных сетках. Суддзя запыталася: “А хіба вы маеце на гэта права?”

    Кастусь пачаў тлумачыць суддзі пра канстытуцыйныя правы, тая не пагадзілася. І на падставе аператыўных відэазапісаў зрабіла выснову пра тое, што журналіст быў удзельнікам несанкцыянаванай акцыі. Хаця на відэазапісах было відаць, што ён не скандуе лозунгаў, не мае транспарантаў і толькі фатаграфуе”, — распавяла журналістка Алена Сцяпанава, якой удалося трапіць у кабінет суддзі, бо пра гэта хадайнічаў Мардзвінцаў.

    Праваабаронца Ірына Трацякова падала скаргу старшыні Віцебскага абласнога суда Мікалаю Хамічонку на незаконныя дзеянні суддзі Грабоўскай. Яна падкрэсліла, што спрабавала перадухіліць парушэнне заканадаўства:

    “Працэс праходзіў у кабінеце суддзі, зачыненым знутры на замок. Заставалася адно: заявіць пра сваю прысутнасць, і я гаварыла з суддзёй цераз зачыненыя дзверы. Скончылася тым, што дзверы адчыніліся, супрацоўнік у форме мяне адштурхнуў, і яшчэ трое міліцыянтаў, якія знаходзіліся ў калідоры, літаральна за ногі-рукі  адцягнулі мяне ад кабінета. Таму ў сваёй скарзе я прашу даць прававую ацэнку дзеянням суддзі Грабоўскай і старшыні Кастрычніцкага райсуда Папковай, якая праігнаравала сітуацыю. Таксама прашу патлумачыць суддзям, што толькі яны маюць права распараджацца ў будынку суду, а не міліцэйскі канвой, які суправаджае затрыманых. І патрабую, каб вінаватыя былі пакараныя”.

    За зачыненымі дзвярыма было агучана судовае рашэнне: пакараць Канстанціна Мардзвінцава арыштам на тэрмін 15 сутак. Такі ж самы тэрмін арышту прысуджаны віцебскаму БАЖаўцу Леаніду Свеціку (суддзя Таццяна Жураўкова) — за памкненне асвятляць акцыі 25 і 26 сакавіка. 10 сутак арышту атрымаў незалежны журналіст з Оршы Арцём Сізінцаў (суддзя Валянціна Міхасёва), які быў затрыманы ў Віцебску 25-га сакавіка, і яшчэ да суда мусіў правесці амаль двое сутак у ізалятары часовага ўтрымання.

    Віцебскія БАЖаўцы імкнуцца падтрымаць зняволеных: адпраўляююць у ІЧУ паштоўкі і збіраюць перадачы, у тым ліку кнігі і свежую прэсу.  

    Паштоўкі да калег накіраваў і праваабаронца, сябар ГА “БАЖ” Павел Левінаў, які таксама быў затрыманы 26-га сакавіка. Пасля затрымання ў яго падняўся ціск, і з ІЧУ яго забрала хуткая дапамога.  Цяпер ён знаходзіцца ў кардыялагічным шпіталі, але  і там дапамагае складаць скаргі ў суды. 

     

     

    Да акцыі падтрымкі далучыліся журналісты і актывісты з Гарадка, Оршы і Полацку. Калегі з гэтых рэгіёнаў таксама трапілі пад судовы пераслед за асвятленне масавых акцый. Пасля “Марша недармаедаў”, які адбыўся ў Оршы 12 сакавіка, на 13 сутак быў асуджаны сябар ГА “БАЖ”, рэдактар незалежнага сайта orshatut.by Віктар Андрэеў, позву ў суд з той самай нагоды чакае рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак. 24-га сакавіка, напярэдадні Дня Волі быў на трое сутак затрыманы і прысуджаны да штрафу памерам у 20 базавых велічынь полацкі БАЖавец Віктар Стукаў. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці