Віцебская журналістка на волі, але са штрафам у 100 базавых велічынь (больш за 1200 еўра)
Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Жанну Іванову (Жалевіч) вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КаАП.
Жанна Іванова (псеўданім, пад якім яе ведаюць у Віцебску — Жанна Жалевіч) паведаміла праз Фэйсбук, што сёння яе судзілі, і вынікам стаў штраф памерам 3 200 рублёў. Паведамленне стала пэўнай палёгкай для тых, хто ўвогуле не ведаў, што з ёй здарылася, і чакаў хаця б нейкіх звестак. Каля паловы на восьмую раніцы яна напісала ў сацыяльных сетках, што да яе ў кватэру ломяцца невядомыя. З таго моманту сувязі з журналісткай не было.
Зрэшты, тэлефон Жанны Жалевіч не адказвае і дагэтуль: яго забралі міліцыянты ў якасці закладу, пакуль яна не сплоціць прызначаны судом штраф. Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў жанчыну вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КаАП. Падставай для адміністрацыйнага абвінавачання сталі чатыры малюнкі, размешчаныя ў “Одноклассниках” і Instagram. Міліцыянты Першамайскага РАУС заўважылі на іх беларускую нацыянальную сімволіку.
Суд над журналісткай мусіў адбыцца ў 18 лістапада. Прынамсі, позву з такой датай яна атрымала ўчора ад міліцыянтаў, калі з прычыны хранічных хваробаў яе адмовіліся прыняць у ізалятары часовага ўтрымання. Невядома, чаму планы ў супрацоўнікаў міліцыі змяніліся, і яны забралі Жанну Жалевіч з дому пад прымусам.
Чытайце яшчэ:
СК: дело TUT.by скоро будет передано в прокуратуру
Палітыка, сатыра, крынж і коцікі. Што незалежныя медыя посцяць у сацсетках?
Беларускі журналіст хітрасцю выведаў у расійскіх “наймітаў” месца пастою пад Слонімам