• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Сейме Літвы журналісту Ягору Марціновічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды»

    Урачыстая цырымонія адбылася падчас форума свабоднай журналістыкі, што 7 снежня праходзіць па традыцыі ў парламенце Літвы. Узнагароду прызначаюць беларускім незалежным журналістам на знак падтрымкі свабоды слова.

    Падчас падзеяў у 2020 годзе Ягора Марціновіча, які ў той час з’яўляўся галоўным рэдактарам «Нашай Нівы», неаднаразова затрымлівалі, але пасля выпускалі на свабоду. Аднак у ліпені 2021 года пасля ператрусаў у рэдакцыі і кватэрах незалежных журналістаў ён быў зноў затрыманы, збіты, а пазней асуджаны на 2,5 гады турэмнага зняволення. Улетку 2023 года ён выйшаў на волю.

    — Роўна год таму ў гэты дзень я ачышчаў шмаццё кашы з каструлі ў бабруйскай турме і не думаў пра свет дэмакратыі і свабоды, дзе неўзабаве апынуўся, — сказаў Ягор Марціновіч. — Мне пашанцавала больш, чым многім маім калегам, якія застаюцца ў такіх жа ці яшчэ горшых умовах. Яны застаюцца ў закладніках таму, што гатовыя былі ісці за свабодай слова да канца. Гэта абсурд, што іх інтэлектуальны патэнцыял выкарыстоўваецца для рабскай працы і яшчэ больш жудасна, што сотні іншых журналістаў былі вымушаныя выехаць са сваёй краіны і знайсці часовы дом, каб працягваць хоць у нейкім выглядзе даносіць праўдзівую інфармацыю да чытачоў.

    Журналіст падзякаваў краінам, якія прынялі супрацоўнікаў беларускіх незалежных медыя, і выказаў меркаванне, што пры ўзнікненні акна магчымасцяў, яны адразу вернуцца дадому.

    Літоўская прэмія «Надзея Свабоды» прызначаецца беларускім незалежным журналістам чацвёрты год запар. Летась яе атрымаў Алег Груздзіловіч, а ў 2021‑м — Андрэй Аляксандраў, у 2020‑м годзе — Кацярына Барысевіч, Алена Таўкачова, Таццяна Каравенкава, Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.

    Чытайце яшчэ:

    Раўнабедраны трохкутнік. У Вільні праходзіць форум свабоднай журналістыкі

    Гераіня праграмы «Белсату» назвала Франака Вячорку агентам спецслужбаў — хутка відэа выдалілі. Што адбываецца?

    «Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці