У рэдактара прафсаюзнага бюлетэня Вацлава Арэшкі за кратамі пагаршаецца зрок
Пра гэта паведамляе «Народная Воля» са спасылкай на былых калег прафсаюзных актывістаў, арыштаваных разам са спадаром Арэшкам.
«У Вацлава Арэшкі — праблемы. Па-першае, у яго досыць дрэнны зрок, які толькі пагаршаецца. У свой час на вачах яму нават рабілі аперацыю. Па-другое, Вацлаву па-ранейшаму даюць спагнанні, а таму забараняюць і сустрэчы, і перадачы», — паведамляюць журналістам «Народнай Волі» іх суразмоўцы.
Журналіста, публіцыста, палітолага Вацлава Арэшку асудзілі 5 студзеня 2023 года. Суддзя Алена Папкова прызначыла рэдактару бюлетэня прафсаюза РЭП 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вацлаў Арэшка займаўся пераважна культурніцкімі праектамі ды ініцыятывамі. У якасці журналіста і даследчыка гісторыі друкаваўся ў часопісах «Спадчына», Arche, pARTisan, рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі» . Выступаў як палітолаг у беларускіх і замежных СМІ. Акрамя таго, ён актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыятар стварэння «Кнігі Гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій.
У вір судовых разбіральніцтваў патрапіў 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры — за тое, што нібыта «браў актыўны ўдзел у дзейнасці незалежных прафсаюзаў» як рэдактар прафсаюзнага бюлетэня работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).
Чытайце яшчэ:
Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?
Ольга Лойко: Если есть идея, как освободить политзаключенных без переговоров и уступок, озвучьте, но я ее не вижу
Навуковец і сустваральнік самвыдата «Pamylka» Юрый Адамаў атрымаў тры гады калоніі