• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Назіральную раду па размеркаванні дапамогі для палітвязняў увайшлі прадстаўнікі 8 беларускіх медыя

    У склад Назіральнай рады па пытанні размеркавання сродкаў, сабраных падчас анлайн-марафону салідарнасці, увайшлі «Белсат», «Еўрарадыё», «Зеркало», «KYKY», «Маланка», «Мая Краіна Беларусь», «Радыё Ўнэт», «Reform».

    Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі абвесціў вынікі першага пасяджэння Назіральнай рады па пытанні размеркавання сродкаў, сабраных падчас анлайн-марафону салідарнасці.

    Падчас марафону было сабрана 574 617 еўра — і гэта перавысіла мэту, якая была вызначана арганізатарамі, таму было прынята рашэнне размеркаваць суму ў два этапы.

    Гэта зроблена для таго, каб уключаныя ў працэс рэалізацыі грошай фонды маглі бяспечна даставіць сродкі таму, хто ў гэтым мае патрэбу.

    Назіральная рада заслухала выступленні 13 фондаў, арганізацый, ініцыятыў, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх сем’ям, пазнаёмілася з заяўленымі патрэбамі на дадзены момант.

    «У найбліжэйшы час будзе выдзелена палова сумы, якую фонды, арганізацыі, ініцыятывы рэалізуюць на працягу двух месяцаў, пасля чаго зробяць справаздачу Назіральнай радзе», — патлумачылі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

    Пасля ацэнкі першага этапа другая частка данатаў таксама будзе размеркавана паміж фондамі, арганізацыямі, ініцыятывамі.

    Падзел сумы на роўныя долі ў дадзены момант немагчымы з‑за спецыфікі працы з падтрымкай палітычных зняволеных і іх сем’яў.

    ТамуАб’яднаны Кабінет прапанаваў вызначыць кірункі дапамогі, якія закрые кожны фонд. Гэта могуць быць медыцына, штрафы, перадачы, дапамога сем’ям, рэлакацыя і г.д. На наступнай сустрэчы Назіральная рада на падставе гэтых даных зможа прыняць прамежкавае ці канчатковае рашэнне аб размеркаванні сродкаў і механіцы справаздачы.

    Чытайце яшчэ:

    65-гадовы юбілей сустракае за кратамі Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты»

    Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м

    ЕС наложил санкции на белорусских пропагандистов. В списке — Гигин, Лебедева, Пустовой. Кто они такие?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці