У Мінску пачалі судзіць палітвязня за самвыдат «Веснікі»
У Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным. Яго абвінавачваюць паводле трох Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).
Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду «Веснікі», якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Паводле блізкіх, Андрэя збівалі — гэта заўважна і на «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі на наступны дзень пасля затрымання праўладныя Telegram-каналы.
Чытайце яшчэ:
Як правяраюць расследаванні. Кароткі гайд ад фактчэкера OCCRP
Появилось новое белорусское медиа Plan B. Его главред — Ольга Лойко
«Маці піша ў асноўным пра тое, што чытае, і дае жыцьцёвыя парады», — дачка Марыны Золатавай