• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У магілёўскай журналісткі Аліны Скрабуновай міліцыя забрала камп’ютары і носьбіты інфармацыі

    Перад гэтым супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва правялі “агляд” у кватэры журналісткі.

    Журналістаў-фрылансераў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага затрымалі 5 лютага ў сярэдзіне дня, калі яны накіроўваліся на абвяшчэнне прысуду па справе былой магілёўскай чыноўніцы Ірыны Жабаравай. Спачатку іх пратрымалі тры гадзіны ў Ленінскім РАУС Магілёва, а далей міліцыянты разам са Скрабуновай паехалі да яе ў кватэру, каб правесці там агляд у межах адміністрацыйнай справы, распачатай паводле арт. 22.9 КаАП — журналістку абвінавацілі ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

    Па словах Скрабуновай, пасля “агляду” ў яе забралі ўсю тэхніку: сістэмны блок камп’ютара, два ноўтбукі, дзве відэакамеры, тэлефоны, флэшкі і г. д. Ніякіх папер, у тым ліку пратакола вынятку тэхнікі, супрацоўнікі міліцыі журналістцы не пакінулі.

    Падставай для затрымання журналістаў і правядзення агляду ў кватэры Скрабуновай стаў міліцэйскі рапарт пра тое, што 21 студзеня журналісты былі ў будынку Ленінскага суда Магілёва і пасля зрабілі відэасюжэт пра працэс над магілёўцам, які нібыта раскідаў самарэзы ля будынкаў сілавых структур. Аліна Скрабунова і Аляксандр Сідарэўскі супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”.

    Праваахоўнікі выпісалі журналістам позвы з патрабаваннем явіцца ў Ленінскі РАУС Магілёва 19 лютага — для для складання чарговых пратаколаў паводле арт. 22.9 КаАП.

    Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што супрацоўнікі міліцыі адмыслова забралі ўсю тэхніку ў журналістаў, каб ускладніць іх працу па падрыхтоўцы актуальных рэпартажаў. Зараз у судах Магілёва разглядаецца шмат крымінальных і адміністрацыйных спраў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю. Скрабунова і Сідарэўскі заўсёды імкнуліся асвятляць гэтыя падзеі.

    З 11 лютага ў Кастрычніцкім райсудзе Магілёва пачнецца разгляд крымінальных спраў брэсцкіх блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна.

    І Аліна Скрабунова, і Аляксандр Сідарэўскі ў мінулым годзе неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці