• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У “Гомельскія ведамасці” прызначылі падпалкоўніка міліцыі

    На месца былога прапагандыста Станіслава Галкоўскага, які працаваў на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара праўладнага выдання “Гомельскія ведамасці”, прызначаны падпалкоўнік міліцыі. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт газеты ў раздзеле “Пра нас”, прыкмеціла выданне "Штодзень".

    Журналіста ў пагонах завуць Віталь Валер’евіч Прыстромаў. Да нядаўняга часу ён у званні падпалкоўніка ўзначальваў аддзел грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама. Гомельцы памятаюць яго па ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту розных гадоў, падчас якіх ён каардынаваў здымкі на фота і відэа пратэстоўцаў, многія з якіх у далейшым былі рэпрэсаваныя. У 2021 годзе, пасля задушэння пратэстаў, Віталія Прыстромава ўзнагародзілі ганаровым званнем “Чалавек году” ў намінацыі “Служу Айчыне”.

    Цікава, што яго прызначэнне міліцыянта ў прапагандысцкую газету стала магчымым пасля таго, як крэсла намесніка рэдактара вызваліў Станіслаў Галкоўскі. Паводле інфармацыі “Штодня”, папярэднік Прыстромава сышоў з “Гомельскіх ведамасцяў” па ўласным жаданні.

    Чытайце яшчэ:

    На Гомельском телевидении произошли массовые увольнения, уволен пропагандист со стажем

    Ян Роман: «Суд на Анджэем Пачобутам «шыты белымі ніткамі». Таму і зрабілі працэс закрытым»

    “Дзеля свабоды выказвання меркаванняў і перакананняў”. Кваліфікацыйны іспыт на “лаяльнасць” ад Мінінфармацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці