У Філадэльфіі адкрылася пляцоўка для беларусаў — Belarus FREEDOM House
Учора, 28 снежня, у Філадэльфіі, на базе гасціннага Somerton Welcome Center, адкрыў свае дзверы офіс Belarus FREEDOM House.
«Гэта офіс, створаны беларусамі для беларусаў і ўсіх, хто падтрымлівае беларускія і амерыканскія каштоўнасці: свабоду, роўнасць, незалежнасць, i ўзаемадапамогу, — пазначаюць свае каштоўнасныя арыенціры арганізатары суполкі. — Belarus FREEDOM House — гэта месца, дзе можна будзе знайсці дапамогу, новых сяброў і, вядома, магчымасць дапамагчы іншым людзям».
Падкрэсліваецца, што офіс з’яўляецца аб’яднаннем трох суполак: Belarus FREEDOM-Philadelphia, Association of Belarusians in America (ABA) i Грамадскага Руху «Краiна для Жыцця».
У прыярытэтах аб’яднання:
-
Адаптацыя новых імігрантаў;
-
Забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкай наноў прыезджых;
-
Развіццё і папулярызацыя беларускай культуры ў ЗША;
-
Падтрымка дэмакратычнага руху ў Беларусі;
-
Дапамога палітычным зняволеным у Беларусі.
Адрас Belarus FREEDOM House: Somerton Welcome Center at 10151 Bustleton Ave., Philadelphia PA 19116.
Падрабязней — тут.
Чытаць яшчэ:
«Минская правда» опубликовала инструкцию «как правильно сдаваться в плен», а после удалила ее с сайта
Мінінфарм разблакаваў сайт “Народнай Волі”
Статус “суагрэсара” — не перашкода: журналісцкі конкурс Мінабароны на “найлепшае асвятленне поспехаў Узброеных сіл”