• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Статус “суагрэсара” — не перашкода: журналісцкі конкурс Мінабароны на “найлепшае асвятленне поспехаў Узброеных сіл”

    Міністэрства абароны заклікае журналістаў далучыцца да “творчага конкурсу”, прысвечанаму “праўдзіваму адлюстраванню абарончай місіі” Узброеных сіл краіны. Падобна, сілавая структура не зусім абазнаная, што ад самага пачатку маштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны практычна ва ўсім свеце Беларусь за падтрымку вайны ўспрымаецца такім жа самым ізгоем.     

    Як удакладняецца ў адмыслова распрацаваным “палажэнні аб конкурсе”, яго ўдзельнікамі могуць быць выключна прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, акрэдытаваных Міністэрствам інфармацыі — дарэчы, фінансаванне ідэалагічнай імпрэзы таксама адбываецца на парытэтных пачатках паміж ведамствамі. 

    “Завяршаецца штогадовы творчы конкурс на найлепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, а такасама патрыятычнага выхавання насельніцтва. На разгляд прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў рэспубліканскім і рэгіянальным перыядычным друку, а таксама тэле- і радыёматэрыялы, якія выйшлі ў эфір з 1 лютага 2022 года”, — агітуе падначаленыя медыя Мінінфарм, якому сярод іншага дасталіся функцыі піяр-кампаніі на фоне вайны.  

    “Найлепшых сяброў” беларускай арміі вызначаць сярод друкаваных СМІ, тэлекампаній, радыёстанцый, інфармацыйных агенцтваў. Як вынікае са згаданага палажэння, перадумовы лаўрэацтва не самыя складаныя — лаяльнасць да ваенізаваных структур Мінабароны. А за гэта пераможцам кожнай групы абяцаюць матэрыяльныя “плюшкі”: першая прэмія — 23 базавыя велічыні (736 рублёў), другая 14 базавых (448 рублёў).

    Намінацыі і ўмовы для фіналістаў на прыкладзе дзяржаўных газет і часопісаў.

    • «Тесное и плодотворное сотрудничество» (за активное участие печатного СМИ в освещении мероприятий строительства и развития Вооруженных сил);

    • «Профессионализм и журналистское мастерство» (за творчество и оригинальность идеи при подготовке репортажа);

    • Авторский взгляд» (за цикл публикаций о жизни соединений и воинских частей Вооруженных сил, военных учебных заведений и организаций Министерства обороны);

    • «Остановись, мгновение» (за цикл фоторепортажей, иллюстрирующих деятельность органов военного управления, учебных заведений и организаций Министерства обороны);

    • «Специальный проект» (за специальную рубрику, отражающую жизнь и деятельность органов военного управления, соединений и воинских частей Вооруженных сил).

    Конкурсныя работы галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Міністэрства абароны прымае да 20 студзеня, а вынікі “найлепшага асвятлення” вайсковай тэмы агучыць ва “ўрачыстай атмасферы” 17 лютага ў мінскім Доме афіцэраў.

    Па сутнасці, гэтым разам у канкурсантаў не застаецца іншай альтэрнатывы, як цалкам апраўдваць ганебную ролю Мінабароны,  Генштаба ды палітычнага кіраўніцтва, пачынаючы ад самага першага дня развязанай Крамлём вайны.

    Беларусь не толькі выказала саюзніку словы падтрымкі, а рэальна ўхваліла агрэсію з уласнай тэрыторыі — ад праходу калон сухапутнай тэхнікі праз беларуска-украінскую мяжу да ракетных ўдараў з аэрадромаў. Пры тым, што з паўторнай канцэнтрацыяй рускіх мабілізаваных на палігонах пагроза паўторнага наступу застаецца актуальнай. 

    Апраўданні Лукашэнкі адносна таго, што сітуацыя не пакінула іншых варыянтаў — “а я вам сейчас покажу, откуда на Беларусь готовилось нападение” — ператварыліся ў карыкатурны мем. 

    Таму задача ў афіцыйных журналістаў задача не з простых: выглядае на тое, каб хоць неяк абяліць у вачах беларусаў і ўсяго цывілізаванага свету “айчынны” генералітэт ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў. 

    Звычайна ўганараванне “творчага конкурсу” пад эгідай Мінабароны і Мінінфармацыі адбываецца 23 лютага, пад дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл. Гэтым разам прынамсі хапіла розуму адсунуць мерапрыемства на тыдзень раней, каб не патрапіць на сумную дату — першую гадавіну ў якасці суагрэсара ў вайне Расіі супраць суседняй Украіны. 

    Чытайце яшчэ:

    Как работают медиа и журналисты в Польше. Руководство по легализации

    «Мы маем справу з рускім фашызмам, а Беларусь акупаваная». Вялікая гутарка з Алексіевіч

    БАЖ: 2022 год прайшоў пад знакам працягу рэпрэсій супраць журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці