• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Чэхіі беларускія юрысты падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі

    Сёння, 4 лістапада, — роўна паўгода, як быў абвешчаны Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі. Акцыя стартавала ў Вільні, абыйшла паўсвету, а на днях атрымала працяг у Празе.

    У Чэхіі праходзіў трэнінг для беларускіх юрыстаў, які арганізавала Рада Еўропы і Інстытут CEELI (няўрадавая арганізацыя па прасоўванні вяршэнства закона). Мерапрыемства было прысвечана алгарытмам і асаблівасцям працы са справамі па дыскрымінацыі.

    Эксперты, для якіх рэпрэсіі ў Беларусі — вялічэзны прафесійны выклік, вырашылі падтрымаць Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі і сфатаграфаваліся з партрэтамі прадстаўнікоў медыя, што знаходзяцца за кратамі.

    Нагадаем, Марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза журналістаў Літвы.

    Раней да акцыі далучыліся арганізацыі і фонды ў Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі ды іншых краінах. А таксама прыватныя асобы, напрыклад, рэжысёр з ЗША Эрні Барбараш.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!

    Вы можаце раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    «34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца

    Аўстралійскі тэлежурналіст узяў удзел у Марафоне салідарнасці, падтрымаўшы Анджэя Пачобута

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці