• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі з’явіцца дзяржаўная ўзнагарода для супрацоўнікаў СМІ

    Новае ганаровае званне «Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі»  прапануюць увесці ў Беларусі. Гэта прадугледжана зменамі ў закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

    Законапраект быў прыняты ў другім чытанні на сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 29 лістапада 2023 года.

    Ганаровае званне плануюць даваць тым, хто працуе ў медыясферы больш за 15 гадоў. Гэта «высокакваліфікаваныя работнікі юрыдычных асоб, якія маюць статус СМІ, дзяржаўных органаў і устаноў і іншыя асобы, якія вядуць дзейнасць у сферы масавай інфармацыі».

    Ёсць і іншыя ўмовы. Званне можна атрымаць, калі ёсць «значныя заслугі ў развіцці дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі, павышэнні палітычнай культуры і сацыяльнай адказнасці грамадзян», паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

    Чытайце яшчэ:

    Ізгой, які знайшоў сябе ў прапагандзе. Гісторыя прапагандыста Андрэя Мукавозчыка

    Провластные тролли в региональных пабликах: кто они?

    «АнтыБелсат» ад дзяржаўных СМІ. Хто стварае ў Беларусі польскамоўную прапаганду

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці