У Беларусі заблакаваны сайт Хартыі’97
24 студзеня ў Беларусі перастаў адкрывацца папулярны сайт Хартыя'97 — яго немагчыма адкрыць і з мабільнага інтэрнэта, і з іншых правайдараў.
Пры спробе зайсці на сайт з’яўляецца паведамленне, што рэсурс заблакаваны згодна адразу з трыма рашэннямі за розныя гады: з Указам прэзідэнта, пастановай ААЦ і дэкрэта прэзідэнта.
Пры гэтым з тэрыторыі Беларусі сайт працягвае адкрывацца праз TOR.
«Хартыя’97» — гэта сайт, створаны беларускім журналістам Алегам Бебеніным. Цяпер Хартыяй кіруе Наталля Радзіна.
Пасля выбараў 2010 рэдакцыя сайта пераехала ў Літву, а пасля ў Польшчу, сёння рэсурс працуе адтуль і мае выразную антылукашэнкаўскую пазіцыю.
Спробы абмежаваць доступ да Хартыі раіліся і раней.
Таксама нагадаем, што нядаўна, паводле рашэння Міністэрства інфармацыі, быў заблакаваны сайт «Беларускі партызан» — у выніку сайт аднавіў работу, калі перайшоў у даменную зону.by.
Першы намеснік міністра інфармацыі пра блакіроўку «Хартыі»: Рашэнне прынятае, дэталі пазней